Знайсці
05.07.2018 / 17:1710РусŁacБел

Ідэолагі забаранілі выставу дзіцячых малюнкаў у мінскім скверы Котаўка

Аддзел ідэалёгіі адміністрацыі Савецкага раёну Менску забараніў жыхарам менскага Сельгаспасёлку наладзіць сьвята ў сквэры Котаўка. Жыхары навакольных кварталаў плянавалі разам сабрацца ўвечары 5 ліпеня, паведамляе Радыё Свабода.

Сквэр Котаўка, архіўнае фота.

Як сказала Свабодзе актывістка Марына Дубіна, ёй патэлефанаваў начальнік упраўленьня ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Віталь Адамовіч і сказаў, што на «масавае мерапрыемства» неабходны дазвол гарадзкіх уладаў. Іначай збор будзе лічыцца незаконным.

«Мы ў любым выпадку прыйдзем у сквэр — прынамсі сустрэць тых, хто прыйдзе па нашых абвестках, — кажа Марына. — Трэба пагутарыць, растлумачыць ім сытуацыю. Мы сумесна з жыхарамі ўсё робім дзеля добраўпарадкаваньня сквэру, ужо год гэтым займаемся. І ня лічым, што гэта масавае мерапрыемства, якое патрабуе ўзгадненьня, аплаты міліцыі, хуткай дапамогі і «Зелянбуду».

Ад 18 да 21 гадзіны 5 ліпеня жыхары Котаўкі зьбіраліся добраўпарадкаваць тэрыторыю, паставіць лавачкі, наладзіць выставу дзіцячых малюнкаў і зрабіць невялічкі імправізаваны канцэрт.

«Калі з суседзямі робім суботнік у двары, саджаем кусты, клюмбы — мы ж ня просім у Менгарвыканкаму дазволу, не аплачваем ахову суседзяў? Вось і гэтым разам не зьбіраемся рабіць нейкую глябальную будоўлю, кардынальнае ўмяшаньне. І лічым, што для сустрэчы жыхароў, якія хочуць разьвіваць сквэр, нейкае ўзгадненьне атрымліваць няма патрэбы».

Пры гэтым, кажа Марына Дубіна, на мінулым тыдні, як адказныя жыхары раёну, яны праінфармавалі адміністрацыю, што хочуць наладзіць «суботнік». Ставілі чыноўнікаў у вядомасьць і пры ранейшых сустрэчах з жыхарамі, калі прыбіралі, абразалі дрэвы, мацавалі шпакоўні. Ніякіх прэтэнзій дагэтуль не было.

Гэтым разам, як мяркуе суразмоўніца, чыноўнікам маглі не спадабацца згадкі пра сьвята, музыку і выставу дзіцячых малюнкаў.

Намесьніца начальніка ідэалягічнага ўпраўленьня Натальля Ўсьціновіч у размове з карэспандэнтам Свабоды запэўніла, што раённыя ўлады ўсьцешаныя, калі жыхары самаарганізуюцца і ладзяць сумесныя імпрэзы.

Аднак для «масавых мерапрыемстваў», дзе чакаецца шмат людзей, усё ж патрэбны дазвол Менгарвыканкаму.

Паколькі самастойна такія пытаньні адміністрацыя не вырашае, кажа Натальля Ўсьціновіч, то забараніць нічога ня можа. Можа толькі параіць «не рызыкаваць».

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930