Знайсці
05.07.2018 / 16:2713РусŁacБел

МУС Брытаніі: Расія павінна растлумачыць новае атручэнне «Навічком»

Міністр унутраных спраў Брытаніі Саджыд Джавід заклікаў расійскія ўлады растлумачыць, якім чынам два жыхары Брытаніі, знаходзячыся ў графстве Уілтшыр, атруціліся нервова-паралітычным рэчывам «Навічок».

Як раней стала вядома, у мінулую суботу, 30 чэрвеня, былі шпіталізаваны 45-гадовы Чарлі Роўлі і 44-гадовая Дон Стэрджэс з прыкметамі атручэння, падобнымі на тыя, якія былі выяўлены сёлета ў сакавіку ў былога двайнога агента Сяргея Скрыпаля і яго дачкі.

Роўлі і Стэрджэс, якія знаходзяцца ў крытычным стане, пражываюць у горадзе Эймсберы, за 11 кіламетраў ад горада Солсберы, дзе былі знойдзены без прытомнасці Скрыпалі.

Джавід заявіў, што нервова-паралітычнае рэчыва, якім атруцілася пара ў Эймсберы, такой самай групы, што і субстанцыя, якой атруцілі ў сакавіку Сяргея і Юлію Скрыпаль.

BBC

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930