Знайсці
05.07.2018 / 15:3035РусŁacБел

Арганізатары «Хмяльноў-фэсту» замянілі «Любэ» на Андрэя Макарэвіча

25 жніўня ў парку-скверы ля гасцініцы «Беларусь» пройдзе чарговы музычна-піўны фестываль «Хмяльноў». У канцы красавіка ў інтэрнэце з’явіліся папярэднія афішкі мерапрыемства, дзе сярод гасцей значыліся гурты «Любэ» і «Крамбамбуля».

Тады лідар «Крамбамбулі» Лявон Вольскі ў каментары «НН» сказаў, што не выступіць з «Любэ» на адной сцэне. «Ну што вы гаворыце, які канцэрт разам з «Любэ»? Ну хіба гэта магчыма? Як з’явілася рэклама, гэтак і знікне», — адзначыў тады Вольскі.

У «Еўраопце», чыёй гандлёвай маркай з’яўляецца «Хмяльноў», нам тады сказалі, што спіс удзельнікаў не канчатковы.

Цяпер з’явіліся новыя афішы. З старых удзельнікаў засталася толькі «Крамбамбуля». Замест «Любэ» хэдлайнерам фестывалю стане гурт «Машіна времені» Андрэя Макарэвіча.

Макарэвіч — мае беларускае паходжанне, ён нават запісаў песню па-беларуску. З пачатку акупацыі Крыма Макарэвіч заняў непрымальную пазіцыю адносна дзеянняў расійскіх уладаў, за што падвяргаўся цкаванню.

Яшчэ адна замена фестывалю: гурт «Дразды» замянілі на беларускамоўную «Краму».

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера