Знайсці
05.07.2018 / 15:576РусŁacБел

Гістарычнае, заходняе і цукровае дэрбі: што яшчэ нас чакае ў пятнаццатым туры чэмпіянату Беларусі

Наш чэмпіянат па футболе адметны тым, што не спыняецца падчас сусветнага мундыялю. І калі ў Расіі ўсё набліжаецца да фіналу, у нас — самы разгар першынства!

Разам з Букмекерскай канторай Марафон раскажам, што цікавага можа адбыцца ў апошнім туры першага круга вышэйшай лігі.

Трансфернае акно ў Беларусі адкрыецца толькі 19 ліпеня, але клубы ўжо цяпер займаюцца кадравымі перастаноўкамі. Звыкла галоўным ньюсмэйкерам на гэтым фронце выступае брэсцкае «Дынама»: пяць гульцоў ужо падпісалі кантракты з камандай. Гэта партугальскі абаронца Дэніс Дуартэ, паўабаронца Сяргей Крывец, камерунец Кікі Габі з «Дняпра», украінцы Аляксей Хабленка ды Аляксандр Наёк (былы капітан мінскага «Дынама»).

Таксама СМІ паведамляюць, што «дынамаўцам» стаў 38-гадовы аргенцінскі брамнік Крысціян Кампестрыні. Яшчэ з дзівацтваў — словы Дыега Марадоны пра зацікаўленасць да гульца зборнай Мексікі Ірвінга Ласана, які каштуе не менш за 40 мільёнаў еўра.

Дарэчы, сам Марадона мусіць прыехаць у Брэст 16 ліпеня і наведаць гульню сваёй каманды супраць «Шахцёра». Таксама сярод пажаданняў кіраўніка брэсцкага «Дынама» — сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.

Горача і ў брэсцкім менеджменце: клуб узначаліў 30-гадовы Аляксей Шпілеўскі, які раней працаваў з дзецьмі ў нямецкім «РБ Ляйпцыг». Дэбют аказаўся звышпаспяховым — разгром «Гомеля» з лікам 6:0. А пакінулі клуб генменеджар Валдас Іванаўскас ды форвард Сандра Готал.

Цяпер раскажам пра матчы пятнаццатага тура.

БАТЭ — «Тарпеда-БелАЗ»

Фаварыт у гэтым матчы здаецца відавочным. Але не ўсё так проста, бо БАТЭ дома з геаграфічнымі суседзямі гуляе не вельмі ўдала — апошняя перамога над жодзінцамі на «Барысаў-Арэне» датуецца 2015 годам. 

Калісьці дзве каманды арганізавалі «Суперкубак суседзяў», які ў 2016 годзе з'ехаў у Жодзіна, і больш пра яго ніхто не чуў.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2,5.

«Мінск» — «Шахцёр»

«Мінск» здолеў выратаваць гульню ў Гродне. Прайграваўшы 0:2, хлопцы Лухвіча здолелі адзначыцца двойчы напрыканцы гульні і зраўняць лік. 

Фота: vk.com/fcneman

У Салігорску ўсё спакойна: Ташуеў усё не прайграе, а «Шахцёр» дзеліць трэці радок.

Прагноз «НН»: перамога «Шахцёра».

«Дынама-Мінск» — «Тарпеда-Мінск»

Сапраўдны олдскул. Мінскае дэрбі ў дэкарацыях эпічнага «Трактара» — дакладна тое, на што можна прамяняць чэмпіянат свету.

Апошняе дэрбі «Дынама» і «Тарпеда». 2004 год. Фота: vk.com/tarpeda1947

Апошні раз каманды сустракаліся ў 2004 годзе, і тады перамогу адзначылі менавіта «аўтазаводцы». Такая ж мэта стаіць перад гульцамі «Тарпеда» і сёння, але супрацьстаяць другой камандзе лігі будзе вельмі складана.

Прагноз «НН»: перамога «Дынама».

«Дынама-Брэст» — «Нёман»

Яшчэ адно дэрбі — гэтым разам заходняе. Нават асмелімся назваць гэты матч гульнёй тура.

Чаму? Паміж камандамі ўсяго тры балы. Калі пераможа «Дынама», яно па дадатковых паказчыках стане вышэй за «Нёман». Дадаём да гэтага выдатную выніковасць «бела-блакітных» — 12 галоў у апошніх трох турах, якія дазволілі адсвяткаваць тры перамогі. 

Камерунскія легіянеры «Нёмана» на свяце вышыванкі ў Гродне. Фота Руслана Кулевіча, hrodna.life

«Нёман» жа паспрабуе рэабілітавацца за агідную нічыю з «Мінскам». Да таго ж гэта будзе першай сустрэчай гродзенцаў з Паўлам Савіцкім, пераход якога ў брэсцкае «Дынама» не абышоўся без скандалаў.

Прагноз «НН»: перамога «Дынама».

«Віцебск» — «Гомель»

«Гомель» у апошнім туры ў хатняй гульні быў проста размазаны брэсцкім «Дынама». У нядзелю — самы далёкі для паўднёвай каманды выезд да «Віцебска», які займае трэці радок.

Каманда Сяргея Ясінскага не змагла перамагчы ў Гарадзеі, а таксама стала вядома, што праз сямейныя цяжкасці каманду пакідае Рафаэль Лядэсма. Бразілец вяртаецца на Мальту, дзе жыве ягоная сям'я.

Замяніць паўабаронцу, які правёў усе матчы чэмпіянату, забіў 5 мячоў і аддаў 2 галявыя перадачы, будзе галоўнай задачай для кіраўніцтва клуба на найбліжэйшы час.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2,5.

«Смалявічы» — «Прамень»

Сустрэча дэбютантаў чэмпіянату.

Два месяцы без перамог адкінулі «Прамень» у зону вылету. Хіба не ў такіх гульнях трэба набіраць турнірныя балы? Тым больш дзясяты радок, на якім знаходзяцца «Смалявічы», і пятнаццаты радок «Праменя» падзяляюць усяго чатыры ачкі.

Перамога — і ты ўжо серадняк табліцы. Параза — і ты яшчэ глыбей на дне. 

Прагноз «НН»: перамога «Смалявічаў».

«Слуцк» — «Гарадзея»

Не тур, а скарбонка дэрбі. І тут легендарнае цукровае дэрбі, якое цягнецца з тых часоў, калі каманды гулялі ў чэмпіянаце вобласці.

Легендарнасці дадае і той факт, што «Слуцк» дома ніколі не прайграваў свайму канкурэнту, а чатыры з апошніх пяці матчаў на «Гарадскім» сканчваліся ўнічыю з лікам 1:1. 

Прагноз «НН»: нічыя.

«Дняпро» — «Іслач»

У «Дняпра» — 5 параз запар і 0 перамог за 12 апошніх тураў. У «Іслачы» — серыя з трох паслядоўных параз. Таму ў панядзелак адбудзецца па-сапраўднаму гістарычны матч.

Калі ў каманды з Мінскага раёна не ўсё добра, то іх трэнер знайшоў сябе ў ролі тэлекаментатара. Віталя Жукоўскага ахвотна запрашаюць каментаваць матчы чэмпіянату свету. Мяркуем, ягоную эмацыйнасць запомнілі ўсе гледачы матча Швецыя — Швейцарыя. 

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2,5.

Не мае значэння, як вы будзеце глядзець футбол: перад экранам тэлевізара, смартфона ці на трыбунах, стаўка ў Букмекерскай канторы Марафон зробіць прагляд футбола яшчэ цікавейшым!

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930