Знайсці
04.07.2018 / 22:1836РусŁacБел

Пасол Беларусі ў Расіі: Пытанне пра ўваходжанне нашай краіны ў склад іншай дзяржавы не стаіць

Гаворкі пра ўваходжанне Беларусі ў склад іншай дзяржавы сёння не ідзе. Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка пракаментаваў РБК выказванне беларускага прэзідэнта аб тым, што з-за правалаў у АПК краіна можа страціць незалежнасць.

Ігар Петрышэнка.

«Гэтая фраза была сказана для канцэнтрацыі намаганняў і мабілізацыі нашых ўсіх грамадзян, кожнага на сваім месцы, каб яны якасна, у тэрмін, з высокім узроўнем вытворчай дысцыпліны выконвалі тыя задачы (пастаўленыя прэзідэнтам. — заўв. TUT.BY)», — растлумачыў Петрышэнка, адказваючы на пытанне вядучай тэлеканала РБК пра ўваходжанне ў склад якой дзяржавы можа ісці гаворка.

Такім чынам, паўтарыў яшчэ раз пасол, сёння нават гаворкі не ідзе пра тое, што Беларусь увойдзе ў склад якой-небудзь дзяржавы.

Заява прэзідэнта, нагадаем, прагучала 22 чэрвеня на нарадзе ў Шклоўскім раёне.

Чытайце таксама: Лукашэнка прыстрашыў чыноўнікаў далучэннем да іншай дзяржавы і вайной, «як ва Украіне»

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930