Знайсці
04.07.2018 / 21:235РусŁacБел

Мінчанін сцвярджае, што знайшоў у супе ў «Лідо» аскепкі шкла

У рэдакцыю Tut.by звярнуўся чытач і расказаў, што знайшоў у супе ў «Лідо» на Кульман аскепкі шкла.

Юрый Данілаў расказвае, што ён пастаянны наведвальнік «Лідо»: ходзіць у рэстаран практычна кожны дзень. У сераду, 4 ліпеня, мужчына разам з сынам абедаў ва ўстанове на Кульман і знайшоў у супе празрыстыя аскепкі шкла.

— Я еў грыбны суп і адчуў, як нешта хруснула ў роце. Спачатку дастаў адзін востры кавалак, затым другі меншы. Парэзаў трохі губу. Калі б я праглынуў аскепкі, я б ужо на аперацыю ехаў. Добра, што з сынам нічога не здарылася. Паклікаў адміністратара. Яна спытала, чым нам могуць дапамагчы. Я распавёў, маўляў, вось такая сітуацыя склалася і папрасіў кнігу скаргаў.

Па словах Юрыя, адміністратар прапанавала ўладзіць канфлікт. А менавіта — прапанавала даць ежу з сабой у якасці кампенсацыі.

— Дзіўна, але мне нават не прапанавалі вярнуць грошы. Я не бедны чалавек, мне, увогуле, гэта не трэба. Пасля таго як пакінуў запіс у кнізе скаргаў, патэлефанаваў у МНС. Мне сказалі, што там падобнымі пытаннямі не займаюцца, тады я звярнуўся ў цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Кіраўніцтва справамі прэзідэнта (дарэчы, у структуру КСП ўваходзіць і само «Лідо». — Заўвага. TUT.BY).

У цэнтры мужчыну параілі пакінуць электронны зварот, па якім правядуць праверку ва ўстанове.

— Я разумею, што гэта будзе неэфектыўна. На гэта ніхто аператыўна не адрэагуе, і яны праз нейкі час будуць праводзіць праверку. Але ж там вялікі паток людзей!

Мужчына сфатаграфаваў аскепкі, чэк, запіс у кнізе скаргаў, а таксама пакінуў электронны зварот на сайце цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Аскепкі, кажа, забраў з сабой.

У аддзеле маркетынгу РУП «Лідо» растлумачылі, што пакуль не гатовыя даць падрабязны каментар адносна гэтай сітуацыі.

— Ці спрабавалі даведацца ў госця, у чым прычына. Ён з адміністратарам на дыялог не пайшоў, папрасіў толькі кнігу скаргаў і прапаноў. Зараз на прадпрыемстве вядзецца ўнутранае разбіральніцтва здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930