Знайсці
04.07.2018 / 19:382РусŁacБел

Затрыманых у Дзень незалежнасці гродзенскіх актывістаў абвінавачваюць у несанкцыянаваным мітынгу

Аляксандр Лаўрэнцьеў зараз знаходзіцца ў ізалятары Кастрычніцкага РАУСа, расказаў актывіст БХД Сяргей Верамеенка. Іх будуць судзіць па артыкуле 23.34 — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Сябры актывістаў, якія прысутнічалі пры затрыманні, напісалі заявы, каб іх прыцягнулі ў якасці сведкаў. Мікалай Салянік знаходзіцца ў кардыялагічным аддзяленні і адчувае сябе лепш.

Нагадаем, 3 ліпеня два актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі хацелі правесці акцыю-перформанс на святкаванні Дня незалежнасці. Іх па адміністрацыйнай справе затрымалі АМАПаўцы, якія не прадставіліся. Яны даставілі Аляксандра Лаўрэнцьева і Мікалая Саляніка ў РАУС Кастрычніцкага раёну. Адтуль Мікалая з гіпертанічным крызам даставілі на хуткай у бальніцу.

Аляксандр дагэтуль знаходзіцца ў ізалятары Кастрычніцкага РАУСа. Справу Лаўрэнцьева павінны былі перадаць у Суд Кастрычніцкага раёна ў 14.00. А яе не было там ні ў 14.00, ні ў 14.30. Сведкі затрымання хочуць прад’явіць на судзе відэадоказы таго, што затрымлівалі актывістаў людзі ў штацкім, якія не прадстаўляліся.

«Што яны лічыць за несанкцыянаваны мітынг? Што я ішоў у паласатай робе з сябрам да свайго самаходу? Можа, я і думаў пра мітынг, але я не ўдзельнічаў і не рабіў яго», — кажа Мікалай.

Мікалай Салянік кажа, што адчувае сябе лепш: «Баляць троху косці, але фізічны боль — гэта цярпіма.Памялі бакі АМАПаўцы, перахваляваўся. Урачы лечаць, дапамагаюць выйсці з гэтага стану». Ён будзе ў шпіталі яшчэ восем-дзесяць дзён. Учора ў бальніцы дзяжурылі супрацоўнікі РАУСа. Сёння «адведаць» яго прыйсці міліцыянты. Мікалай напісаў заяву аб пабоях і заўтра аддасць яе судмедэксперту.

hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера