Знайсці
04.07.2018 / 17:553РусŁacБел

У Віцебску знайшлі зніклых падлеткаў. Уцячы яны дамовіліся праз інтэрнэт

У Віцебску знайшлі зніклых падлеткаў, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Падлеткі былі знойдзеныя начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Віцебскага райвыканкама ў пясочніцы каля дома ў Чыгуначным раёне Віцебска, у адной з кватэр якога ўвесь час пасля ўцёкаў яны пражывалі. Кватэра належала знаёмаму 14-гадовага хлопчыка.

Хлопец пайшоў з дома праз рознагалоссі з бацькамі, а дзяўчынцы не спадабалася ў лагеры. Яны звязаліся ў інтэрнэце і дамовіліся збегчы. У найбліжэйшы час падлетак будзе перададзены бацькам у Наваполацк, а яго 13-гадовая сяброўка з дзіцячага дома Віцебска законным прадстаўнікам.

Раней паведамлялася, што 1 ліпеня каля 20.30 з лагера сышла 13-гадовая выхаванка дзіцячага дома Віцебска. Таксама ў гэты дзень прапаў падлетак з Наваполацку. Ён сказаў маці, што адпраўляецца за пакупкамі ў краму і дамоў не вярнуўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031