Знайсці
04.07.2018 / 12:113РусŁacБел

Жыхар Гомеля, які прапанаваў хабар украінскаму памежніку, сплаціў штраф і вярнуўся дадому

Грамадзянін Беларусі, жыхар Гомеля, затрыманы ў чэрвені ў Чарнігаўскай вобласці за прапанову ўкраінскаму памежніку хабару ў памеры 100 даляраў, пазьбегнуў крымінальнай адказнасьці, але сплаціў штраф у памеры 8,5 тысяч грыўняў (больш як 300 даляраў у эквіваленце), піша Радыё Свабода.

Суд зацвердзіў угоду, складзеную паміж следчым і беларусам аб прызнанні вінаватасці, згодна з якой прапанова хабару прызнаная «злачынствам сярэдняй цяжкасці». Канфіскаваныя падчас затрыманьня 100 даляраў перададзеныя ў даход украінскай дзяржавы.

У сувязі з прызнаннем вінаватасці абвінавачанне было перакваліфікаванае на больш мяккае, але і паводле яго беларусу пагражала пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў зняволення. Суд таксама прыняў да ўвагі, што жыхар Гомеля мае на ўтрыманні двух малалетніх дзяцей і раней не быў асуджаным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930