І гэта — Англія! Апошні чвэрцьфіналіст чэмпіянату свету вызначыўся толькі ў серыі пенальці
fifa.com
Зборная Англіі перамагла Калумбію ў серыі пенальці і прабілася ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету.
На 57-й хвіліне лік адкрыў з пенальці Гары Кейн. На апошняй хвіліне Міна зраўняў. У дадатковы час мячоў не было, і ўсё зноў вырашыла серыя пенальці.
Насамрэч гэта быў двубой галкіпераў англійскай прэм'ер-лігі: Джордана Пікфарда («Эвертан») і Давіда Аспіны, другога галкіпера «Арсенала».
Аспіна свой удар адбіў, калумбійцы трапілі ў штангу, а потым адбіў Пікфард — 4:3, Англія праходзіць у чвэрцьфінал.
Нагадаем, што праз пенальці ў наступны раўнд таксама прабіліся Расія і Харватыя.
У чвэрцьфіналах згуляюць:
6 ліпеня:
Францыя — Уругвай (17:00)
Бразілія — Бельгія (21:00)7 ліпеня
Англія — Швецыя (17:00)
Расія — Харватыя (21:00)Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!
У першым паўфінале згуляюць пераможцы матчаў 6 ліпеня, у другім — 7 ліпеня.