Знайсці
03.07.2018 / 11:146РусŁacБел

Тайланд: 12 дзяцей могуць пакінуць на 4 месяцы ў пячоры

Мамы і таты падлеткаў на сёмым небе ад шчасця: гэта цуд, што падлеткі знойдзеныя жывымі праз 9 дзён невядомасці. Скрыншот з відэа.

Эксперты прагназуюць, што выратавальная аперацыя 12 падлеткаў з затопленай пячоры Там Луанг на поўначы Тайланду можа зацягнуцца аж да чатырох месяцаў — пакуль не пройдзе сезон дажджоў і не знізіцца ўзровень вады.

«Найлепшы варыянт — пакінуць іх там, дзе яны ёсць, і стабілізаваць навакольнае асяроддзе», — лічыць дырэктар Асацыяцыі дайвераў-спелеолагаў Аўстраліі Пітэр Вольф.

Іншы варыянт — навучыць пацярпелых асновам дайвінгу і правесці іх па тым самым падводнаму маршруце, па якім да іх прабраліся вадалазы.

Юным удзельнікам футбольнай секцыі ад 11 да 16 гадоў. 23 чэрвеня разам з трэнерам яны вырашылі адзначыць дзень нараджэння аднаго са сваіх таварышаў у пячоры. Але абралі для гэтага не самы ўдалы момант — у гэты час у рэгіёне пачынаецца сезон дажджоў. Пасля таго, як уваход у пячору быў затоплены, спартсмены апынуліся ў пастцы, і выжылі толькі дзякуючы «святочным» запасам.

У выратавальнай аперацыі задзейнічаныя сотні людзей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера