Знайсці
03.07.2018 / 10:1533РусŁacБел

Пасол Беларусі ў Расіі: Амерыканская дывізія ў Польшчы Беларусі не пагражае, размяшчэнне расійскай базы неактуальнае

Намер Польшчы размясціць на сваёй тэрыторыі бранятанкавую дывізію ЗША непасрэдна не пагражае Беларусі, але павышае ўзровень ваеннай небяспекі ў рэгіёне, заявіў у інтэрв'ю РІА Новості пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка. Таксама пасол заявіў, што тэма расійскай базы ў Беларусі на сёння не актуальная.

Ігар Петрышэнка.

Раней Польшча прапанавала ЗША размясціць у сябе амерыканскую бранятанкавую дывізію.

«Дадзеная мера непасрэдна не пагражае Беларусі, але як любая вайсковая актыўнасць каля нашых межаў і павелічэнне колькасці вайсковых кантынгентаў павышае ўзровень ваеннай небяспекі. Безумоўна, мы ўлічваем гэты фактар і ў нацыянальным ваенным будаўніцтве, і ў ваенным супрацоўніцтве ў фарматах Саюзнай дзяржавы і АДКБ», — заявіў Петрышэнка.

Дыпламат дадаў, што размяшчэнне на сваёй тэрыторыі войскаў трэціх краін — «гэта права суверэннай дзяржавы».

«Тэма па расійскай базе (у Беларусі — рэд.) сышла, і яна не актуалізавалася», — сказаў ён.

У кастрычніку 2015 года Лукашэнка заявіў, што размяшчэнне расійскай вайсковай авіябазы з вайсковага пункту гледжання не трэба ні Мінску, ні Маскве, і назваў «шуміху» у СМІ вакол гэтай тэмы палітычнай. У 2016 годзе кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што беларуская пазіцыя з нагоды размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскай авіябазы не змянілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930