Знайсці
03.07.2018 / 08:2637РусŁacБел

У Беларусі адзначаецца Дзень Незалежнасці

У Беларусі 3 ліпеня адзначаюць Дзень Незалежнасці. У Мінску адбудзецца вайсковы парад і святочны салют. Масавыя гулянні пройдуць у многіх гарадах краіны.

Галоўнае дзяржаўнае свята прымеркавана да гадавіны вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944-м.

Да 1996 года Дзень незалежнасці ў Беларусі адзначалі 27 ліпеня. Гэта дата падпісання Дэкларацыі аб суверэнітэце БССР у 1990 годзе. У 1996 годзе Лукашэнка перанёс святкаванне на 3 ліпеня.

Нацыянальны рух раней лічыў Днём Незалежнасці, або Днём Волі 25 Сакавіка — дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера