Знайсці
02.07.2018 / 17:004РусŁacБел

Украінскія ўлады назвалі прозвішчы расійскіх агентаў, якіх гатовыя абмяняць на ўкраінцаў, арыштаваных у Расіі

Віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Украіны Ірына Герашчанка назвала 23 прозвішчы - пералічаныя асобы асуджаныя, у прыватнасці, за падрыхтоўку тэрактаў ва ўкраінскіх гарадах і ўдзел у ваенных дзеяннях на Данбасе. Украіна гатовая перадаць іх Расійскай Федэрацыі для вызвалення палітвязняў Крамля.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта першы віцэ-спікер паведаміла на брыфінгу сёння. Герашчанка адзначыла, што ёсць дазвол ад «кампетэнтных структур» для агучвання прозвішчаў тых, «каго мы гатовыя перадаць Расіі для вызвалення украінцаў Сянцова, Кольчанкі, Сушчанкі, Грыба, Балуха, Панова і хлопцаў, якія ўтрымліваюцца на акупаванай тэрыторыі».

Яна назвала 23 прозвішчы - Віктар Агееў, Аляксандр Баранаў, Анатоль Бусыгін, Валахідзіс Аляксандр, Вячаслаў Высоцкі, Руслан Беджыеў, Валерый Гратаў, Уладзіслаў Грэчын, Алег Даронін, Сяргей Ягораў, Валерый Іваноў, Ігар Кімакоўскі, Вольга Паваліз, Васіль Кусакін, Уладзіслаў Макараў, Яўген Няфёдаў, Максім Адзінцоў, Аляксей Сідзікаў, Дзяніс Сідараў, Максім Сліўка, Павел Чарных, Ларыса Чубарава, Яўген Шаталаў.

Як адзначае УНІАН, усе прозвішчы запісаныя з голасу, таму не выключаны памылкі ў напісанні. Герашчанка сказала, што пералічаныя асобы «асуджаныя ці за падрыхтоўку тэрактаў у Адэсе, Харкаве, Кіеве, Херсоне, ці за ўдзел у ваенных дзеяннях на Данбасе, або па іх ідуць судовыя працэсы».

Герашчанка сказала: «Забярыце вашых, аддайце украінцаў». Як паведамляў УНІАН, 29 чэрвеня упаўнаважаны Рады па правах чалавека Людміла Дзянісава заявіла, што Украіна гатовая перадаць 23 расейцаў у абмен на 23 украінскіх палітвязняў, якія незаконна ўтрымліваюцца ў расейскіх турмах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера