Знайсці
02.07.2018 / 14:4115РусŁacБел

У Windows знайшлі вірус, які не выдаляецца

Карыстальнікі па ўсім свеце сталі выяўляць на сваіх кампутарах шкодную праграму All-Radio 4.27 Portable, якую немагчыма выдаліць. Упершыню пасты пра вірус з'явіліся на форуме Malwarebytes, паведамляе партал Bleepingcomputer.

Пад прыцэлам віруса апынуліся кампутары з аперацыйнай сістэмай Windows. Карыстальнікі старанна спрабавалі пазбавіцца ад яго, але ім не ўдалося знайсці механізмаў яго выдалення.

Афіцыйна праграма расійскай вытворчасці All-Radio 4.27 Portable - бясплатны ўніверсальны плэер, які дазваляе слухаць музыку і глядзець тэлеперадачы. Невядомым хакерам удалося яе падрабіць і выдаць заражанае ПЗ за арыгінал.

Эксперты з BleepingComputer адзначылі, што большасць юзераў паведамілі аб з'яўленні праграмы пасля загрузкі некаторых актыватараў прадуктаў Microsoft. Яны высветлілі, што пад выглядам «ключоў» ахвяры атрымлівалі рэкламны пакет aimp, які стаў прычынай заражэння. Сярод магчымых інфекцый могуць быць майнеры, спамеры, розныя траяны, а таксама руткіты, якія хаваюць заражэнне.

Мяркуючы па характары праграмнага забеспячэння, хакеры, якія стварылі гэты вірус, збіраюцца пабудаваць свой бізнэс на дадзенай схеме заражэння. Эксперты перасцераглі ад выкарыстання праграм-актыватараў, паколькі яны могуць быць інфікаваныя зламыснікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930