Знайсці
02.07.2018 / 13:271РусŁacБел

Прэзідэнтам Мексікі стане «Чавес і Трамп у адной асобе»

Новым прэзідэнтам Мексікі абраны Андрэс Мануэль Лопес Абрадор, паведамляюць інфармагенцтвы. Лопес Абрадор — кандыдат ад левых сілаў з кааліцыі «Разам створым гісторыю».

Нацыянальны выбарчы інстытут апублікаваў дадзеныя так званага хуткага падліку галасоў. Лопес Абрадор набраў 53-53,8%, у яго бліжэйшага канкурэнта, прадстаўніка кааліцыі «Наперад, дзеля Мексікі» Рыкарда Аная - каля 22,1-22,8%.

Усе супернікі Лопеса Обрадора прызналі паразу.

Як паведамлялася, 1 ліпеня ў Мексіцы адбыліся ўсеагульныя выбары, на якіх грамадзянам трэба было абраць прэзідэнта і абнавіць склад парламента. Адначасова ў большасці рэгіёнаў прайшлі выбары ў мясцовыя органы ўлады.

Лопеса Абрадора называюць у Мексіцы «Amlo» (абрэвиятура з першых літар поўнага імя).

Праціўнікі крытыкавалі яго за левы папулізм і называлі «Чавесам і Трампам у адной асобе». Многія асцерагаюцца, каб ён не завёў Мексіку туды ж, куды завёў Венесуэлу нябожчык Уга Чавес. З Трампам яго параўноўваюць за нелюбоў да крытыкі ў прэсе. Адным з перадвыбарных абяцанняў Лопеса Абрадора было «прывесці ў прытомнасць» амерыканскага прэзідэнта, які абяцаў адгарадзіцца сцяной ад мексіканскіх імігрантаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930