Знайсці
02.07.2018 / 11:421РусŁacБел

Для пасажыраў, што завіслі ў аэрапорце Кіева, арганізуюцца гуманітарныя рэйсы

Для турыстаў, якія захраслі ў кіеўскіх аэрапортах з-за адмены самалётаў, арганізуюцца гуманітарныя рэйсы, паведамляе ўкраінскае інфармагенцтва УНІАН. Дастаўкай каля 850 пасажыраў зоймецца за свой кошт Bravo Airways, адна з авіякампаній, чые рэйсы былі адмененыя.

Нагадаем, МЗС Беларусі вечарам 1 ліпеня паведаміў пра цяжкасці з вылетам беларускіх турыстаў з Кіева дзвюма авіякампаніямі.

Фота facebook.com/airportkiev.

Сур'ёзныя складанасці ўзніклі з вылетам беларускіх турыстаў з Кіева рэйсамі авіякампаніі BravoAirways і AndaAir, папярэджвае МЗС. Паводле звестак МЗС, адмененыя рэйсы з Кіева ў Алікантэ, Люблін, Туніс, Тырану, Шарм-эль-Шэйх. Затрыманыя вылеты ў Анталію і Батумі, паведамляе tut.by.

Ведамства рэкамендуе беларусам перад вылетам звязацца са сваімі тураператарамі.

Раней міністр інфраструктуры Украіны Уладзімір Емяльян, каментуючы тое, што група ўкраінскіх турыстаў не можа вярнуцца дадому з Тунісу, растлумачыў, што праблемы з рэйсамі авіякампаніі Bravo Airways звязаныя з махлярствам тураператара «Аазіс», які не разлічыўся з кампаніяй за авіяпералёты. Запазычанасць складае 1 мільён даляраў.

Паводле ўкраінскіх СМІ, некалькі тысяч турыстаў затрымаліся ў аэрапорце «Кіеў» (Жуляны). У гэтым аэрапорце затрымліваюць і адмяняюць рэйсы, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прадстаўнікоў аэрапорта.

Аэрапорт «Жуляны». Фота РБК-Украіна.

«Абсалютна ўсе чартарныя авіярэйсы сёння затрымліваліся. Лічачы з 00.00 1 ліпеня да 19.00. Затрыманыя былі ўсяго 16 авіярэйсаў. З іх толькі частку рэйсаў была ажыццёўлена», - распавялі там. Некаторыя рэйсы затрымліваюцца ўжо другія суткі. «Рэйс ў Мілан італьянскай авіякампаніі павінен быў вылецець у 19.00 30 чэрвеня. Але яго перанеслі на 21.00 1 ліпеня. Рэгістрацыю на гэты рэйс чакаюць каля 19.00», - паведамілі ў даведцы.

Чатыры рэйсы з «Жулян» у Тырану, Алікантэ, Люблін і Бодрум сёння адмянілі. Пасажырам пісьмова паведамілі пра затрымку рэйсаў па тэхнічных прычынах. «Мы трапілі ў затрымку рэйсаў пачынаючы з серады, і яна будзе доўжыцца да гэтага панядзелка. Пасажырам з квіткамі і затрымкамі рэйсаў трэба звяртацца ў цэнтральны офіс кампаніі. Калі прычына затрымкі рэйса па віне авіякампаніі, то страчаны дзень кампенсуе авіякампанія», - паведамілі ў Bravo. Кампанія патлумачыла, што ад 27 чэрвеня з-за тураператара адмененыя ўсе рэйсы ў Туніс.

Нагадаем, 29 чэрвеня беларускія турысты амаль суткі правялі ў аэрапорце «Барыспаль». Рэйс на Хургаду авіякампаніі Bravo быў затрыманы на 10 гадзін, а калі ўсё ж вылецеў, праз паўгадзіны камандзір судна паведаміў аб вяртанні ў аэрапорт вылету. Самалёт абяцалі парамантаваць за гадзіну, але пасажыры сталі абурацца і патрабаваць замяніць борт. Выклікалі паліцыю і напісалі калектыўную адмову ад палёту з-за няспраўнасці самалёта. У авіякампаніі Bravo Airways, якая выконвала рэйс, заявілі, што прычынай вяртання самалёта стала тэхнічная няспраўнасць і замена экіпажа, бо ён ужо выпрацаваў сваю норму гадзін. У выніку пасля гадзіны ночы судна ўсё ж паднялося ў паветра, аднак паляцелі не ўсе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера