Знайсці
02.07.2018 / 10:5238РусŁacБел

Кандрусевіч у Будславе прыгадаў стагоддзе БНР і заклікаў да духоўнай перамены

Будслаўскі фэст сабраў тысячы людзей, нягледзячы на праліўны дождж.

Пасля працэсіі са свечкамі цэлебрацыю Эўхарыстыі апоўначы ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Яго казань была прысвечаная маральнаму стану сучаснага чалавека і асабліва маладога пакалення.

«З аднаго боку, мы цешымся свабодай веравызнання, а з іншага перажываем новыя праяўленні атэізму, занядбанні ў жыцці паводле духа Евангелля, маральнай разбэшчанасці, скажэння паняцця Богам устаноўленага інстытуту сям’і… Наш народ здаў экзамен, захаваўшы веру ў часы ганенняў. Мы вытрывалі ў выпрабаванні несвабодай, але ці вытрываем выпрабаванне свабодай? Гэтае пытанне датычыцца кожнага з нас і асабліва моладзі, якая знаходзіцца на скрыжаванні шляхоў і часта не ведае, які з іх выбраць», — адзначыў Тадэвуш Кандрусевіч.

Звяртаючыся з Нацыянальнага санктуарыя Апякункі Беларусі да ўсіх людзей нашай краіны, арцыбіскуп Кандрусевіч прамовіў: «Нам і нашаму народу, які сёлета адзначае 100-годдзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі — факту, якога нельга ігнараваць, бо гэта частка нашай гісторыі, — неабходная духоўная перамена.

Распачаць яе неабходна з сябе, не шукаючы вінаватых. Неабходна на шляху шчырага дыялогу шукаць шляхоў вырашэння існуючых праблем нашага грамадства. Не кампрамісу, а дыялогу, бо калі кампраміс мае на мэце атрымаць «большы кавалак торта», то мэта дыялогу — дасягненне супольнага дабра», — цытуе словы арцыбіскупа Кандрусевіча catholic.by.

Свята Маці Божай Будслаўскай — адно з наймаштабнейшых і найурачысцейшых рэлігійных святаў краіны.

Яно штогод у пачатку ліпеня збірае да Нацыянальнага санктуарыя ў мястэчка Будслаў Мядзельскага раёна дзясяткі тысяч вернікаў розных канфесій, сюды ідуць паломнікі з усёй краіны.

Асабліва ўражвае відовішча начной шматтысячнай працэсіі з старажытным абразом Маці Божай.

Дождж, дарэчы, кажуць старыя людзі, таксама абавязковы элемент фэсту: «Абраз павінен абмыцца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930