Знайсці
01.07.2018 / 21:4215РусŁacБел

Пакуль мама піла: дзевяцігадовая дзяўчынка выратавала на пажары чатырох малодшых братоў і сясцёр

Адну сястру выратаваць не ўдалося.

112.by

Здарэнне адбылося сёння, 1 ліпеня, каля 14:00 у в. Палессе Пастаўскага раёна, паведамляе прэс-служба МНС.

Ратавальнікам паступіла паведамленне, што гарыць дом, у якім жыве 54-гадовы мужчына са сваёй 40-гадовай сужыцелькай. У іх было шасцёра дзяцей: старэйшая — 2009 года нараджэння, наймалодшай — год.

На момант пажару гаспадар дома знаходзіўся ў полі, жанчына была ў суседзяў і піла, а дзеці былі дома адныя. Сям'я знаходзіцца на ўліку ў аддзеле адукацыі як сям'я ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Як патлумачыла старэйшая дзяўчынка, яна пабачыла пажар і вынесла чатырох дзяцей: двух братоў — шасці і пяці гадоў і дзвюх сясцёр — трох гадоў і аднагадовую. Пабудзіць васьмігадовую сястру яна не здолела, яе цела потым знайшлі пад будаўнічымі канструкцыямі.

Прычына пажару высвятляецца.

Дзяцей забралі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера