Знайсці
01.07.2018 / 19:43162РусŁacБел

Паныласць, нуда і Акінфееў: Расія выйграла ў Іспаніі па пенальці

fifa.com

На чэмпіянаце свету па футболе грымнула сапраўдная cенсацыя. Расія ў 1/8 фіналу выйграла ў Іспаніі па пенальці 4:3.

Асноўны час і дадатковы час скончыліся ўнічыю. Прычым два мячы былі забітыя ў першым тайме. На аўтагол Сяргея Ігнашэвіча Расія адказала голам з пенальці Арцёма Дзюбы.

Матч быў адным з самых сумных на мундыялі. Іспанцы ўсе 125 хвілін гульні кантралявалі мяч, расіяне абараняліся, а іспанцы не былі здольныя на вастрыню ў атаках і большую частку матча проста без вялікіх перашкод пасаваліся ў сярэдзіне поля.

Свой адзіны мяч расіяне (Дзюба) забілі з пенальці, калі мяч выпадкова трапіў у руку Піке ў штрафной.

А ў дадатковы час Расія проста цягнула час да пенальці. Там галоўным героем стаў галкіпер Ігар Акінфееў, што адбіў два ўдары: Коке і Аспеса.

Вынік справядлівы. Іспаніі з такой гульнёй у адной чацвертай рабіць няма чаго.

А 21-й — матч Харватыя — Данія, дзе вызначыцца супернік Расіі ў чвэрцьфінале.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930