Знайсці
01.07.2018 / 18:19РусŁacБел

Усё касавае абсталяванне ў Беларусі з 1 ліпеня павінна быць абсталяванае сістэмай кантролю падатковых органаў

Усё касавае абсталяванне ў Беларусі з 1 ліпеня павінна быць абсталяванае сістэмай кантролю падатковых органаў (СКПО), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

«У адпаведнасці з тэрмінамі, усталяванымі ў пастанове Савета Міністраў і Нацыянальнага банка №924/16, з 1 ліпеня 2018 года для юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць на ўсёй тэрыторыі Беларусі устаноўлены абавязак прымаць наяўныя грашовыя сродкі з выкарыстаннем касавага абсталявання з усталяваным сродкам кантролю падатковых органаў», — адзначылі ў міністэрстве і ўдакладнілі, што норма не датычыцца юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць у гарадах абласнога падпарадкавання і Мінску (там яно ўступіла ў сілу раней), а таксама гарадах раённага падпарадкавання.

Пры гэтым вышэйпазначаныя юрыдычныя асобы на працягу шасці месяцаў (да 1 студзеня 2019 году) маюць права ажыццяўляць прыём наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем касавага абсталявання без СКПО, але пры ўмове заключэння да 1 ліпеня 2018 года грамадзянска-прававога дагавора з рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» на ўстаноўку, абслугоўванне, зняцце сродку кантролю падатковых органаў.

У Міністэрстве па падатках і зборах нагадалі, што за выкарыстанне касавага абсталявання без СКПО па заканчэнні тэрмінаў, вызначаных пастановай №924/16, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930