Знайсці
01.07.2018 / 10:286РусŁacБел

Гарадзішча вікінгаў у Германіі і археалагічны аб'ект у Грэнландыі далучаны да Спісу Сусветнай спадчыны

Камітэт Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА на паседжанні 30 чэрвеня ўключыў два новыя аб'екты ў Германіі і Даніі ў Спіс Сусветнай спадчыны, паведамляе unesco.org.

Да Спіса сусветнай спадчыны былі далучаныя (у парадку разгляду): культурны ландшафт карэнных народаў у Заходняй Грэнландыі і археалагічны ландшафт часоў вікінгаў Хедэбю і Даневірке ў Германіі.

Абарончыя збудаванні гандлёвага горада вікінгаў. Фота: ©Archäologisches_Landesamt_Schleswig_Holstein

Aasivissuit-Nipisat. Інуіцкія паляўнічыя ўгоддзі паміж морам і льдамі (Данія). Размешчаны на поўнач ад палярнага кола ў цэнтральнай частцы Заходняй Грэнландыі, гэты аб'ект захоўвае сляды 4200 гадоў чалавечай гісторыі. Карэнныя народы гэтага рэгіёну сфармавалі культурны ландшафт, у аснове якога — паляванне на марскіх і наземных жывёл, сезонная міграцыя і багатая нематэрыяльная культурная спадчына. Яны звязаныя з асаблівасцямі клімату, навігацыяй і медыцынай. Сярод характэрных асаблівасцяў аб'екта — вялікія зімовыя дамы і сляды палявання на паўночных аленяў карыбу, а таксама залежы археалагічных артэфактаў, якія сведчаць пра культуру палеа-інуітаў і сучасных інуітаў. Аб'ект Aasivissuit-Nipisat дэманструе жыццяздольнасць чалавечых культур у гэтым рэгіёне і іх традыцыі сезоннай міграцыі.

Пагранічны археалагічны ландшафт Хедэбю і Даневирке (Германія). Хедэбю — гэта археалагічны аб'ект, які ўключае рэшткі эмпорыума, або гандлёвага горада, са слядамі вуліц, будынкаў, могілак і порта, які адносіцца да 1-га і пачатку 2-га тысячагоддзя н.э. Ён акружаны сістэмай абарончых умацаванняў Даневірке, якая перасякае Шлезвігскі перашыек, які аддзяляе паўвостраў Ютландыя ад астатняй часткі кантынентальнай Еўропы. Дзякуючы свайму ўнікальнаму размяшчэнню паміж Франкскай імперыяй на поўдні і Дацкім каралеўствам на поўначы, Хедэбю стаў перавалачным пунктам паміж кантынентальнай Еўропай і Скандынавіяй, а таксама паміж Паўночным і Балтыйскім морамі. Дзякуючы сваёй багатай археалагічнай спадчыне гэты аб'ект мае важнае значэнне для асэнсавання эканамічных, сацыяльных і палітычных падзей у Еўропе ў эпоху вікінгаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930