Знайсці
01.07.2018 / 04:00134РусŁacБел

EurAsia Daily: Далучэнне Беларусі да Расіі стала б буйным нацыянальным поспехам

Расійскі публіцыст-чарнасоценец Ягор Халмагораў, які не так даўно ў расійскай газеце «Культура» напісаў, што Беларусь знаходзіцца ў цяжкім становішчы, і Расія цалкам можа падтрымаць не Лукашэнку, а нейкія больш прарасійскія сілы, у гэты раз выступіў у якасці эксперта для расійскага сайта EurAsia Daily.

У сваім новым каментары Халмагораў адзначыў, што калі Беларусь аб'яднаецца з Расіяй, яе чакае эканамічны росквіт. Чарнасоценец кажа, што Расія — багатая краіна, якая можа сабе дазволіць шматлікія інфраструктурныя праекты, пра якія Беларусь нават марыць не можа.

У чарговы раз кансерватыўны публіцыст паўтарае, што беларуская эканоміка працуе на знос, практычна ўсе тавары канкурэнтаздольнай якасці адпраўляючы ў Расію:

«У сваім Обнінску я магу купіць беларускую індычку з чарнаслівам, а ў самой Беларусі я яе не бачыў ні разу. І так практычна з усім».

Чарнасоценец абяцае беларусам літаральна залатыя горы, калі наша краіна аб'яднаецца з Расіяй, а беларускай эліце — выдатную кар'еру ў расійскім дзяржаўным апараце.

Сёння, як сцвярджае Халмагораў, Беларусь — бедная краіна:

«Узровень жыцця і развіцця ў Расіі непараўнальна вышэйшы. Нават расійская беднасць часцяком лепшая за беларускі сярэдні дастатак».

Успомніў чарнасоценец і пра нематэрыяльныя «аргументы» на карысць аб'яднання Беларусі і Расіі — «беларусы і вялікарусы — адзін народ, адна цывілізацыя, адна вера».

Расійскі палітолаг Павел Свяцянкоў як і Халмагораў, казаў пра эканамічныя перавагі для Беларусі, калі яна стане часткай Расіі.

Акрамя таго, што такое аб'яднанне нібыта было б на карысць эканомікі Беларусі, Свяцянкоў лічыць, што яно б пазітыўна паўплывала і на абаронныя пазіцыі дзвюх краін. Галоўнае, што цікавіць Расію — беларускія чалавечыя рэсурсы:

«Насельніцтва Расіі ў гэтым выпадку павялічылася б на 10 мільёнаў чалавек — колькасць насельніцтва Беларусі».

Чытайце таксама: Газета «Культура»: Хай Лукашэнка не здзіўляецца, калі Расія падтрымае не яго, а каго-небудзь больш прарасійскага

ММ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера