Знайсці
29.06.2018 / 11:54РусŁacБел

Ніводнай гісторыі поспеху! Больш за 20 «бізнэс-двоечнікаў» выступяць на Лiпень.PRO

27—29 ліпеня пройдзе адукацыйны бізнэс-форум «Лiпень.PRO», на якім не будзе гісторый поспеху! Усе мы іх і так бачым, чуем, ведаем. Але што стаіць за кожнай перамогай? Ёсць гіпотэза, што чарада непрыемнасцяў і памылак, горкі досвед, «гузы», страчаныя грошы, нервы і адносіны. Гэтым не выхваляюцца і звычайна пра гэта не гавораць.

Больш за 20 спікераў бізнэс-форуму Лiпень.PRO падзеляцца з удзельнікамі сваімі «факапамі». Іх гісторыі дакажуць, што без памылак няма руху наперад.

Вас чакаюць больш за 2 насычаныя дні на форуме, дзе можна атрымаць карысныя веды ў галіне бізнэсу, менеджменту, псіхалогіі, асабістага развіцця. Вы пачуеце разбор памылак і прычын поспеху, нестандартныя падыходы да справы, парады па правільным харчаванні, запазычыце натхненне і яшчэ шмат каштоўнага і карыснага.

Фармат форуму вельмі нефармальны — намётавы лагер на маляўнічым беразе Вілейскага вадасховішча.

Увечары, дзякуючы партнёрам форуму, будзе арганізавана мноства актыўнасцяў, сярод якіх: майстар-клас па самаабароне, паласа перашкод, спартыўныя гульні, тэатральныя пастаноўкі, гульня на музычных інструментах, кальян-зона і дыскатэка пад адкрытым небам!

У камандзе спікераў гэтага года ўжо: Аляксандр Панкоў (заснавальнік і дырэктар кансалтынгавай групы «Тут і Цяпер»), Валерый Астрынскі (заснавальнік групы кампаній Telvel Group), Цімафей Мельнікаў (сузаснавальнік і дырэктар па развіцці Tigermilk СМІ (tigermilk.ru), Ігар Жукевіч (сузаснавальнік і генеральны дырэктар Brand-Made.by), Юрый Зісер, Сяргей Вайніловіч і многія іншыя.

Для камфортнага баўлення часу кожнага ўдзельніка білет на форум уключае: трансфер з Мінска і назад, харчаванне на працягу ўсяго форуму, удзел у адукацыйных і забаўляльных праграмах, а таксама ўсё неабходнае для пражывання (палатка, спальнік, дыванок).

Атрымаць падрабязную інфармацыю і зарэгістравацца можна на сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930