Знайсці
29.06.2018 / 01:2027РусŁacБел

Газета «Культура»: Хай Лукашэнка не здзіўляецца, калі Расія падтрымае не яго, а каго-небудзь больш прарасійскага

Вядомы расійскі кансерватыўна-праваслаўны публіцыст Ягор Халмагораў, які выступае з расійскіх нацыяналістычных пазіцый і стаў аўтарам тэрміна «русская весна», выпусціў у расійскай газеце «Культура» (не блытаць з беларускай) артыкул «Бацька ў пекле», у якім разважае пра актуальны стан беларуска-расійскіх адносін. Думкі Халмагорава ў пэўнай ступені з'яўляюцца індыкатарам настрояў у расійскім кансерватыўным асяроддзі. Нацыяналіст мяркуе, што Беларусь знаходзіцца ў цяжкім становішчы, і Расія цалкам можа падтрымаць не Лукашэнку, а нейкія больш прарасійскія сілы.

Ягор Халмагораў.

Халмагораў нагадаў, як Лукашэнка ў Шклоўскім раёне прыстрашыў чыноўнікам далучэннем да іншай дзяржавы і сказаў, што мы знаходзімся на «фронце».

Чытайце таксама: Лукашэнка прыстрашыў чыноўнікаў далучэннем да іншай дзяржавы і вайной, «як ва Украіне»

Чарнасоценец упэўнены, што Лукашэнка гаварыў пра пагрозу менавіта з боку Масквы, таму што адносіны Беларусі і Расіі перажываюць не найлепшыя часы. Халмагораў мяркуе, што вінаваты ў гэтым сам Лукашэнка.

Таксама ён акцэнтуе ўвагу, што заява была зроблена пасля сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна, і, як мяркуе Халмагораў, Масква адмовілася ў гэты раз падтрымліваць «беларускі сацыялізм», не атрымаўшы неабходных гарантый бяспекі з боку Мінска (у выглядзе расійскай вайсковай базы).

Абвінавачвае чарнасоценец беларускія ўлады і ў нацыяналізме:

«Пры патуранні беларускай улады разгортваецца прапаганда ашалела-русафобскага нацыяналізму і так званага «літвінізму». Мясцовай моладзі даводзяць, што яны нашчадкі Вялікага Княства Літоўскага, галоўным ворагам якога была Масква. Рыторыка беларускай апазіцыі (да яе прэзідэнт апошнім часам рэзка пацяплеў), прасякнута такім лютым антымаскалізмам, што на яго фоне часам цьмянее нават украінства».

Халмагораў абураецца і не можа зразумець, чаму Расія павінна даціраваць беларускую дзяржаўнасць. Ён мяркуе, што ў свой час Лукашэнка сапраўды шчыра хацеў аб'яднацца з Расіяй, але гэтага не захацелі ельцынскія эліты.

Расійскі нацыяналіст піша, што беларуская эканамічная мадэль базіравалася на ўтрыманстве і завяла краіну ў тупік: «Беларускі сацыялізм» грунтаваўся на захаванні сацыяльных гарантый і падтрыманні ўмеранай штучнай беднасці — але за кошт Масквы.

Расія развівалася, ішла наперад, ажыццяўляла вялікія праекты, сама сябе крытыкавала за маёмасную няроўнасць. Беларусь, на жаль, стаяла на месцы, — мяркуе Халмагораў і блытана аргументуе сваё меркаванне. — Расіянін, які прыязджае ў Беларусь, аказваецца глыбока расчараваным амаль усімі аспектамі ўзроўню жыцця — ад якасці прадуктаў да сэрвісу. А яшчэ не можа не заўважыць, што рэспубліка працуе да зносу: усе знакамітыя «беларускія тавары» даступныя ў Расіі, а вось у роднай краіне іх не адшукаеш».

Халмагораў заўважае, што Лукашэнку зараз не пазайздросціш, і яму варта вызначыцца, з кім ён: разам з Расіяй альбо ён і далей будзе падладжвацца пад нацыяналістаў і Захад:

«Але тады няхай не здзіўляецца, калі Расія падтрымае не Лукашэнку, а каго-небудзь, хто настроены больш адэкватна, прарасійску, спакайней. Беларусь — краіна вялікая, і тых, хто разумее, што мір з намі лепшы за гойсанне і шантаж, там хапае».

ММ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930