Даслаць навіну
Знайсці
28.06.2018 / 14:32 16

Жарко: Краіна жыве хакеем

Павялічыць выяву

Беларускі хакей павінен выйсці на новы ўзровень да хатняга чэмпіяната свету 2021 года. Такую задачу паставіў намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко перад новым кіраўніком ФХБ Генадзем Савілавым, падводзячы вынікі канферэнцыі федэрацыі, піша БелТА.

Васіль Жарко сказаў, што краіна жыве хакеем. Доказам таму служыць высокае наведванне матчаў мінскага «Дынама».

«Аднак нацыянальная зборная пакінула элітны дывізіён. Вядома, вынік выступлення нездавальняючы. Лічу, Сямён Шапіра зрабіў многае за год, але ён сам прыняў рашэнне сысці ў адстаўку, ніхто яго да гэтага не падштурхоўваў. Задача перад новым кіраўніком і ўсім беларускім хакеем — як мага лепш падрыхтавацца да хатняга чэмпіяната свету 2021 года. Для развіцця чэмпіянату будуць створаны каманды ў Пінску, Оршы, іншых гарадах. Неабходна, каб і мінскае «Дынама» станавілася касцяком для нацыянальнай зборнай. З клуба павінны прыходзіць і трэнеры, і гульцы», — адзначыў ён.

0
Алесь Тыбуль / адказаць
02.07.2018 / 15:23
Цiкава, куды цяпер Шапiру прызначааць? Мо зноу калгасам кiраваць? Цi, мо, пракурорам замест Архiпава?
0
аргер сергерпур / адказаць
02.07.2018 / 16:00
Интересно  в связи с событиями в минздраве Жарко не жарко
0
Пацыфіст / адказаць
04.07.2018 / 14:59
Не Мінскае "Дынама" павінна быць касцяком зборнай, а каманда Прэзідэнта! Бяспройгрышны варыянт!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30