Знайсці
31.10.2008 / 10:53РусŁacБел

Супернік БАТЭ прайграў камандзе трэцяга гішпанскага дывізіёну

«Рэал Уніён» - «Рэал» Мадрыд - 3:2. Паўабаронца мадрыдзкага клюбу Рубэн дэ ля Рэд на 13-й хвіліне сустрэчы страціў прытомнасьць і ачуняў толькі праз дзьве хвіліны.

У чацьвер у матчы 1/16 фіналу каралеўскага Кубку мадрыдзкі «Рэал» прайграў у гасьцях «Рэалу Уніёну» зь Іруну - 2:3.

Гэта каманда выступае ў «Сэгунда Б» — трэцім гішпанскім дывізіёне. «Рэал Уніён» займае ў сваёй групе першае месца і мае някепскія шанцы выйсьці ў другі дывізіён.

Баскі ўжо на 2‑й хвіліне адкрылі лік — забіў Хуан Дамінгес, на 9‑й хвіліне аргентынскі легіянер кастыльцаў Гансала Ігуаін зраўняў лік.

На 20‑й хвіліне той самы Дамінгес вывеў «Рэал Уніён» наперад, а на 53‑й яшчэ адзін аргентынец мадрыдцаў Хаўер Савіёла зноў лік зраўняў.

Пераможную кропку на 63‑й хвіліне паставіў Іньякі Гайкаэчэа Берыстайн — 3:2.

Мадрыдзкі «Рэал» выступаў ў не наймацнейшым складзе: Ежы Дудэк, Мічэл Сальгада, Мэтцэльдэр, Хайнцэ, Гуці, Дрэнтэ, Марсэла, Дыярра (Снайдэр, 74), Дэ ля Рэд (Хаві Гарсія, 19), Савіёла, Ігуаін (Буэна, 93).

Дарэчы, паўабаронца мадрыдзкага клюбу Рубэн дэ ля Рэд на 13-хвіліне сустрэчы страціў прытомнасьць і ачуняў толькі праз дзьве хвіліны пасьля ўмяшальніцтва дактароў. Выказваецца, здагадка, што ў яго моцна падскочыў ціск.

Матч у адказ пройдзе на «Санцьяга Бэрнабэў» 12 лістапада.

***

Нагадаем, што мадрыдзкі «Рэал» — супернік БАТЭ па групавым турніры Лігі чэмпіёнаў.
Матч БАТЭ — «Рэал» пройдзе 25 лістапада на менскім стадыёне «Дынама». У Мадрыдзе 17 верасьня БАТЭ саступіла — 0:2.

2 лістапада «Рэал» у туры чэмпіянату Гішпаніі згуляе ў гасьцях з «Альмэрыяй».

Глядзі яшчэ:
Вялікая ноч «Рэала Уніёна»
«Зэніт» зрабіў чацьвертую нічыю запар

АГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930