Знайсці
26.06.2018 / 19:058РусŁacБел

Беларускую царкву ў Лондане намінавалі на архітэктурны «Оскар»

Беларуская мемарыяльная царква ў Лондане намінаваная на прэмію Сусветнага фестывалю архітэктуры. Пра гэта Tut.by распавёў брытанскі архітэктар Цзывай Со (Tszwai So), які кіраваў будаўніцтвам гэтай царквы, а неўзабаве стаў яе вернікам.

Сусветны фестываль архітэктуры — найбуйнейшы ў свеце фестываль, на якім дэманструюцца адны з самых уражальных новабудоўляў планеты. Кожны год ён збірае больш за 2 тысячы архітэктараў з усяго свету. Прэмія фестывалю лічыцца «Оскарам» у сферы архітэктуры.

Беларуская грэка-каталіцкая царква ў Лондане намінавана адразу на дзве прэміі: «Сусветны рэлігійны будынак года» і «Найлепшае выкарыстанне драўніны». Гэта адзіны рэлігійны будынак з Вялікабрытаніі, які ўвайшоў у лік фіналістаў.

28 лістапада архітэктар Цзывай Со адправіцца на фестываль у Амстэрдам, каб прадставіць сваю працу журы, у склад якога ўвойдуць самыя вядомыя архітэктары свету.

Канкурэнтамі беларускай царкве ў Лондане будуць рэлігійныя пабудовы з Турцыі, Ірана, Аўстраліі, Тайланда, Індыі, Сінгапура і Партугаліі.

— Я вельмі рады. Не толькі таму, што гэты будынак — адзіная рэлігійная пабудова з Вялікабрытаніі, якая была намінавана на прэмію. Гэта таксама і адзіны беларускі будынак-фіналіст. Бо я лічу, што ён і брытанскі, і беларускі, — распавядае Цзывай Со.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера