Знайсці
24.06.2018 / 12:5414РусŁacБел

Калумбійскі фанат піў алкаголь на стадыёне ў Расіі. Яго абвесцілі ганьбай нацыі і звольнілі з працы

19 чэрвеня Калумбія гуляла з Японіяй у Саранску.

Калумбійскія фанаты пранеслі алкаголь ў фляжцы, якая выглядае як бінокль (па правілах, праносіць алкаголь на стадыён забаронена). Фляжка хадзіла па руках, людзі выпівалі, жартавалі і смяяліся. Усё гэта знялі на тэлефон і залілі ў твітэр.

Відэа набрала шалёную папулярнасць (958 тысяч праглядаў), а хештег #binoculares (бінокль) выйшаў у трэнды дня калумбійскага твітэра.

У Калумбіі ўсе вельмі незадаволеныя

Папулярны калумбійскі радыёвядучы Жан-П'ер Серна напісаў пра культурныя адрозненні паміж японцамі і калумбійцамі: «Японцы застаюцца пасля гульні, каб прыбраць смецце са стадыёна, а калумбійцы смяюцца з законаў».

МЗС Калумбіі заклікаў сваіх грамадзян паважаць законы Расіі.

Відэа дайшло да сына прэзідэнта Калумбіі — палітыка і грамадскага дзеяча Марціна Сантаса: «Спачатку мы лічым, што такія відэа — гэта смешна, а потым дзівімся, што менавіта нас абшукваюць ў аэрапортах».

Стэрэатып аб калумбійцах-наркагандлярах, якія спецыялізуюцца на тым, каб непрыкметна праносіць наркотыкі — вельмі балючая тэма для краіны. У 1990-я ўлады актыўна ваявалі з наркакартэлямі. Менавіта таму людзей зачапіў учынак калумбійскіх заўзятараў — ён выклікаў асацыяцыі з вобразам наркагандляра.

У сацсетках таксама абураліся:

«Мы хворыя як грамадства. Гэта не дазваляе нам развіваць краіну».

«Яны парушаюць закон і не паважаюць краіну, якая гасцінна сустракае іх»

«Гэта жах. Японцы пасля гульні прыбіраюць за сабой смецце, а калумбійцы высмейваюць людзей і ганьбяць нацыю».

Апазналі аднаго чалавека

Луіс Фэліпэ Гомес на відэа справа ў кепцы і са сцягамі на твары. Спачатку яго звольнілі з працы. 20 чэрвеня авіякампанія Avianca Holding (Гомес быў рэгіянальным мэнэджэрам па кірунку Еўропа-Азія) заявіла: «Avianca Holdings асуджае любыя дзеянні нашых работнікаў, якія супярэчаць каштоўнасцям і прынцыпам кампаніі. У сувязі з гэтым мы прынялі рашэнне ануляваць працоўную дамову з нашым супрацоўнікам, які парушаў законы, прынятыя на чэмпіянаце свету, ужываючы алкаголь на стадыёне».

Мясцовыя медыі паведамілі, што ўлады Калумбіі запатрабавалі ануляваць Fan ID Гомеса. Калі гэта адбудзецца, калумбіец больш не зможа наведваць матчы чэмпіянату свету ў Расіі.

Тэарэтычна гэта магчыма — некалькі дзён таму за непрыстойныя паводзіны анулявалі Fan ID аргентынскага заўзятара.

«Я проста падышоў павітацца з парай сваіх сяброў. Мне прапанавалі выпіць, і я пагадзіўся, таму што адчуваў эйфарыю ад таго, што бачу Калумбію на чэмпіянаце свету. Я не магу зразумець, як 15 секунд відэа, вырваныя з кантэксту і абсалютна няправільна інтэрпрэтаваныя, могуць зруйнаваць гонар чалавека?» — напісаў Гомес ў фэйсбуку.

Пакуль што Гомеса падтрымала толькі яго жонка: «Луіс — прыстойны чалавек, які проста трапіў у дрэнную сітуацыю. Неверагодна, што грамадства адрэагавала так».

Затое Федэрацыя футбола Калумбіі заўзятара не падтрымала. «Суайчыннікі, мы дзякуем вам, калі вы прыязджаеце ў Расію, каб падтрымаць зборную. Але не забывайце паважаць законы краіны, яе жанчын і вашых супернікаў», — пракаментаваў кіраўнік федэрацыі футбола Рамон Хесурун.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Sports.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера