Знайсці
23.06.2018 / 21:081РусŁacБел

Трэнер, які рыхтаваў беларускіх біятланістак да Алімпіяды, пакідае зборную

Старшы трэнер жаночай зборнай Беларусі па біятлоне Фёдар Свабода пакідае каманду, паведамляе «Прессбол».

Фёдар Свабода. Фота Уладзіміра Несцяровіча, прэс-служба Міністэрства спорту і турызму

Паводле інфармацыі некалькіх крыніц выдання, беларускі спецыяліст, які рыхтаваў каманду да Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане, звольніўся, што называецца, з канцамі. Фёдар Анатольевіч адмовіўся ад падаўжэння кантракту, дзеянне якога заканчваецца ў канцы чэрвеня.

Хто стане новым старшым трэнерам, пакуль невядома. Імёны кандыдатаў не вельмі гучныя для біятлоннага свету.

Цяпер у трэніровачным працэсе бярэ ўдзел толькі адна спартсменка з асноўнага алімпійскага складу — Ірына Крыўко. Дзінара Алімбекава праходзіць рэабілітацыю пасля аперацыі на левым плячы, Надзея Скардзіна і Надзея Пісарава кар'еры завяршылі, Дар'я Домрачава да гэтага часу не агучыла рашэнне аб працягу або завяршэнні кар'еры.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930