Знайсці
23.06.2018 / 17:427РусŁacБел

Канадскі прэм'ер Трудо атрымаў штраф $100 за незадэклараваныя акуляры

Джасцін Трудо аштрафаваны на 100 даляраў за атрыманыя ў падарунак сонечныя акуляры. Ён не задэклараваў падарунак коштам вышэй за 200 даляраў у вызначаны законам тэрмін.

Пра гэта ў суботу, 23 чэрвеня, паведамляе DW са спасылкай на тэлеканал CBC.

У 2017 годзе Трудо і яго жонка атрымалі ў падарунак ад прэм'ера канадскай правінцыі Востраў Прынца Эдуарда дзве пары сонечных акуляраў у скураных футаралах. Цана такіх акуляраў складае ад 300 да 500 даляраў, адзначае CBC. Пры гэтым мясцовае заканадаўства абавязвае прэм'ер-міністра паведамляць пра ўсе атрыманыя падарункі коштам звыш 200 даляраў на працягу 30 дзён.

Канадскі прэм'ер-міністр Джасцін Трудо не задэклараваў падарунак «у выніку адміністрацыйнай памылкі», заявіла яго прэс-сакратарка. Трудо ўжо аплаціў прызначаны яму штраф, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні офіса камісара па пытаннях канфлікту інтарэсаў і этыкі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930