Знайсці
23.06.2018 / 16:2029РусŁacБел

У Вілейскім раёне ў кантэйнер для смецця выкінулі 12 жывых вожыкаў ФОТЫ 

Раніцай у суботу, 23 чэрвеня, жыхарка вёскі Вязынь пайшла выкідаць смецце і заўважыла ў кантэйнеры некалькі вожыкаў.

Вожыкаў знайшлі ў кантэйнеры для смецця. Фота Вольгі Мікуліч.

Дачка жанчыны, Вольга Мікуліч, залезла ў кантэйнер і дастала адтуль 12 вожыкаў.

«На жаль, яшчэ дваіх выратаваць не ўдалося, яны былі ўжо мёртвыя», — кажа дзяўчына.

Звяркоў напаілі малаком і пасадзілі ў клетку.

«Цяпер яны спяць, набіраюцца сілаў, — кажа Вольга, — увечары іх выпусцім». 

Як трапілі вожыкі ў глыбокі металічны кантэйнер, невядома. Малаімаверна, што яны змаглі б залезлі ўнутр самі, хутчэй за ўсё, іх папросту выкінулі.

Наталля Тур, фота Вольгі Мікуліч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930