Знайсці
23.06.2018 / 10:557РусŁacБел

Кадыраў прысвоіў лідару зборнай Егіпта Салаху званне ганаровага грамадзяніна Чачні

Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў падпісаў указ аб прысваенні нападніку «Ліверпуля», лідару зборнай Егіпта Махамеду Салаху звання ганаровага грамадзяніна рэспублікі. Пра гэта Кадыраў напісаў у сваім Telegram-канале.

Махамед Салах. Фота 112.ua

«На ўрачыстай вячэры, якую даў у гонар зборнай Егіпта, я ўручыў Махамаду Салаху копію ўказа і нагрудны значок. Гэта заслужанае званне!», — напісаў Кадыраў. Паводле яго слоў, тысячы дзяцей, юнакоў і «асоб старэйшага ўзросту» атрымалі магчымасць убачыць аднаго з найлепшых гульцоў свету, а таксама пагутарыць з ім.

Таксама ён дадаў, што спадзяецца на хуткае правядзенне таварыскага матчу паміж футбольным клубам «Ахмат» і зборнай Егіпта ў Грозным.

Егіпет абраў Чачэнскую рэспубліку ў якасці базы для ўдзелу ў чэмпіянаце свету па футболе. Там каманда жыве і рыхтуецца да матчаў. Зборная прайграла першыя два матчы ў групе і пазбавілася магчымасці выйсці ў плэй-оф. Егіпецкія СМІ адной з прычын няўдач каманды назвалі выбар Грознага ў якасці базы.

«Штаб зборнай быў адкрыты наросхрыст кожнаму сустрэчнаму, людзі прыходзілі, сыходзілі, сядзелі і сустракаліся з гульцамі без якога-небудзь кантролю або забароны падобнага роду дзеянняў, якія ўплываюць на канцэнтрацыю гульцоў перад матчамі», — паведамляла выданне Al-Ahram.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930