Знайсці
23.06.2018 / 08:3711РусŁacБел

Мінабароны пра наезд БМП на легкавік: Жыццю кіроўцы нічога не пагражае

Міністэрства абароны пракаментавала здарэнне, што адбылося ў пятніцу, 22 чэрвеня, у Гродне. 

«Каля 16.30 22 чэрвеня на скрыжаванні дарог у раёне АЗС населенага пункта Ласосна на ўскраіне Гродна механік-кіроўца баявой машыны пяхоты, якая рухалася ў складзе арганізаванай калоны вайсковай тэхнікі, не справіўся з кіраваннем і здзейсніў сутыкненне з легкавым аўтамабілем. Аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні. Кіроўцу аўтамабіля аказаная дапамога, пагрозы для яго жыцця няма», — гаворыцца ў паведамленні на сайце ведамства.

У прычынах ДТЗ разбіраюцца прадстаўнікі ДАІ і вайсковай аўтамабільнай інспекцыі.

Зазначаецца, што шкода, нанесеная ў выніку здарэння, будзе кампенсаваная ў адпаведнасці з заканадаўствам.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930