Знайсці
22.06.2018 / 23:1020РусŁacБел

«Рэал» купіў 19-гадовага ўкраінскага варатара

ФК «Зара»

Андрэй Лунін, які раней прайшоў у «Рэале» медагляд, заключыў кантракт на шэсць гадоў. Пра гэта паведамляе прэс-служба мадрыдскага клуба. Раней Лунін выступаў за клуб «Зара» (фармальна — Луганск).

Згодна з паведамленнем Marca, «Рэал» заплаціў за ўкраінца €8,5 млн. Яшчэ €5 млн «Зара» можа атрымаць у якасці бонусаў.

Украінец далучыцца да «Рэала» на першым перадсезонным зборы, які адбудзецца ўжо пасля чэмпіянату свету. Пасля гэтага новы галоўны трэнер каманды Хулен Лапетэгі прыме рашэнне аб тым, дзе менавіта правядзе Лунін наступны сезон — у маладзёжцы клуба, у аснове ці будзе аддадзены ў арэнду.

За апошнія два гады Лунін правёў ва ўсіх турнірах 51 матч (ён выступаў за «Зару», «Дняпро» і ўкраінскую маладзёжную зборную). У 20 з гэтых матчаў ён не прапусціў аніводнага гола.

Акрамя «Рэала», на Луніна прэтэндаваў «Ліверпуль».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930