Знайсці
22.06.2018 / 20:1210РусŁacБел

Старшыня сельсавета ў Брэсцкім раёне браў хабары за ўчасткі

Былы старшыня сельсавета ў Брэсцкім раёне прысуджаны да 2,7 года пазбаўлення волі за махлярства і падбухторванне да дачы хабару, паведамляе БелТА.

47-гадовы мужчына быў старшынёй сельсавета з кастрычніка 2014 года па сакавік 2017-га. Ён рабіў стаўкі ў букмекерскіх канторах, для чаго яму патрэбныя былі грошы. Экс-кіраўнік абяцаў сваім знаёмым хуткае атрыманне зямельных участкаў у навакольных вёсках. Сумы за падобныя паслугі вар'іраваліся ад $100 да $6 тысяч. Калі падыходзілі абумоўленыя тэрміны, пытанне не вырашалася.

Атрыманыя сродкі старшыня вяртаць не збіраўся. Акрамя таго, яшчэ двум пацярпелым мужчына сказаў, што працэдура атрымання зямельнага ўчастка вельмі складаная. Для гэтага нібыта неабходна перадаць кампетэнтным службовым асобам дзяржаўных органаў пэўную суму.

Судом Брэсцкага раёна мужчына быў прызнаны вінаватым у махлярстве (ч.2 і ч.3 арт.209 КК) і падбухторванні да дачы хабару (ч.5 арт.16 і ч.2 арт.431 КК). Па сукупнасці злачынстваў яму прызначана пакаранне ў выглядзе двух гадоў і сямі месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пасля абвяшчэння прысуду асуджаны спрабаваў збегчы з залы суда, але быў затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930