Знайсці
23.06.2018 / 19:1215РусŁacБел

Універсальны соус песта — дадайце смаку макароне, рыбе ці сэндвічам РЭЦЭПТ

Можна бясконца пералічваць прычыны, чаму мы ўсе чакаем лета. Гэта водгулле дзяцінства, часу, калі мы адчувалі сябе вольнымі ад турбот. Гэта прыемнае цёплае надвор’е, гэта зялёныя абшары, ад сузірання якіх адпачываюць нашы вочы. Летам буяюць не толькі дрэвы, але і ядомыя расліны. Выбар зеляніны такі шырокі, што проста немагчыма не ўжываць яе ў ежу.

І якраз з зеляніны можна прыгатаваць універсальны і вельмі смачны соус песта!

Гэта добра вядомы італьянскі рэцэпт, у аснове якога — базілік. Але я не абмяжоўваю сябе толькі гэтай раслінай.

Напрыклад, можна змяшаць крэс-салату і рукалу — эксперыменты вітаюцца. Ніжэй вы знойдзеце класічны рэцэпт песта з базіліку. Таксама ў дужках я прапаную варыянты інгрэдыентаў, якія могуць надаць соусу асаблівы смак і разам з тым зрабіць яго больш даступным.

Складнікі:

  • 70 гр. свежага базіліку (любой зеляніны);
  • 30 гр. кедравых арэхаў (семак ці арахісу);
  • 60 гр. пармезану (любога вытрыманага сыру, пармезану беларускай вытворчасці);
  • 2 зубчыкі часнаку;
  • 80 гр. аліўкавага алею (любога расліннага алею).

Арэхі трохі падсмажыць на сухой патэльні. Пармезан нацерці на дробнай тарцы. Далей трэба здрабніць базілік, арэхі, часнок. Якім чынам вы гэта будзеце рабіць, залежыць ад таго, якія ў вас ёсць інструменты і колькі ў распараджэнні вольнага часу. Класічным варыянтам прыгатавання лічыцца ў ступцы (яшчэ кажуць, што так зеляніна не губляе свой зялёны колер), больш хуткі — у камбайне ці з дапамогай блэндару. Да масы дадаём сыр і алей. Соус гатовы!

Гэты соус можна дадаваць да макароны, мяса і рыбы, а таксама ўжываць як намазку для сэндвічаў.

Смачна есці!

*Соус можа захоўвацца ў халадзільніку мінімум тыдзень. Калі замарозіць, то яшчэ даўжэй.

Вольга Чарнова, фота аўтаркі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930