Знайсці
22.06.2018 / 13:2431РусŁacБел

Лукашэнка заявіў аб пачатку кропкавай прыватызацыі сельгаспрадпрыемстваў

Пра гэта кіраўнік краіны заявіў на нарадзе ў Шклоўскім раёне, піша БелТА.

«Прайшло каля 15 гадоў пасля таго, як была прынята праграма мадэрнізацыі нашай вёскі і АПК. Сёння паўстала пытанне, а што далей, як жыць далей. Я не прыхільнік, каб прыватызаваць калгасы і саўгасы. Але, думаю, на мяне сяляне не пакрыўдзяцца, калі я буду кропкава прымаць рашэнні аб прыватызацыі — прадаваць, пускаць прыватніка ў сельскую гаспадарку, — сказаў Лукашэнка. — Таму што 20 гадоў я вам даў часу — вызначальны. І той, хто хоча працаваць на зямлі без «памешчыка», той сёння працуе. А хто не хоча, ну ўжо прабачце. Дзяржава на плячах не можа вас несці ці не павінна несці».

«Таму мы не супраць, каб сюды прыйшоў прыватны капітал. Але пад жалезную ўмову. І мая жалезная ўмова — каб тут не быў пакрыўджаны чалавек. Ён павінен прыходзіць на працу, тэхналагічна забяспечваць працэс, атрымліваць належную зарплату», — заявіў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера