Знайсці
22.06.2018 / 11:5812РусŁacБел

«Заўтра мы нарэшце правядзём час разам»: 24-гадовы хлопец пад выглядам жанчыны выманіў 50 тысяч рублёў у даверлівых мужчын

Савецкім раённым аддзелам Следчага камітэта Мінска завершана расследаванне крымінальнай справы па абвінавачванні 24-гадовага ўраджэнца Гродзенскай вобласці ў махлярстве і вымагальніцтве, перадае прэс-служба ведамства.

Расследаваннем выяўлена, што абвінавачаны са снежня 2015 года па студзень 2018 года з дапамогай выкарыстання раней створаных ім акаўнтаў у сацыяльнай сетцы, а таксама на сайце знаёмстваў, называючыся жанчынай, шляхам падману і злоўжывання даверам 63 мужчын завалодаў грашовымі сродкамі на агульную суму, большую за 52 тысячы рублёў.

Пацярпелыя пераводзілі грашовыя сродкі на баланс мабільнага тэлефона па просьбе «жанчыны», якой нібыта неабходна было вырашаць шматлікія праблемы асабістага характару. Найбольшы сукупны памер пераводаў ад аднаго з пацярпелых склаў больш за 33 тысяч рублёў. Акрамя таго, абвінавачваны прад'явіў аднаму з пацярпелых патрабаванне аб пералічэнні грашовых сродкаў на баланс асабовага рахунку пад пагрозай выдаць звесткі аб іх віртуальных зносінах жонцы, у выніку чаго завалодаў 10 рублямі. Фігурант для напаўнення персанальнай старонкі выкарыстаў фотаздымкі невядомых яму дзяўчат, размешчаныя ў інтэрнэце. Пасля блакавання акаўнта працягваў перапіску ў месенджарах, аднак на званкі не адказваў і на сустрэчы не з'яўляўся, спасылаючыся на розныя акалічнасці.

Пасля двое пацярпелых звярнуліся з заявамі ў праваахоўныя органы. Па дадзеных следства, атрыманыя проціпраўным спосабам грашовыя сродкі абвінавачваны пераводзіў на свой рахунак букмекерскай канторы і пераводзіў у наяўныя, пасля чаго рабіў стаўкі на вынікі спартыўных спаборніцтваў, марнаваў на наведванне забаўляльных устаноў у Мінску і дарагія падарункі дзяўчыне.

Па выніках расследавання мужчыну прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 14, ч. 4 арт. 209 (замах на махлярства ў асабліва буйным памеры, паўторна), ч. 2 арт. 208 (вымагальніцтва) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Шкода пацярпелым кампенсавана часткова. Крымінальная справа пракурорам накіравана ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930