Знайсці
22.06.2018 / 10:553РусŁacБел

Time анансаваў чарговую незвычайную вокладку з Трампам ФОТА

Часопіс Time анансаваў у сваім фэйсбуку ліпеньскую вокладку.

На фота прэзідэнт Амерыкі глядзіць на маленькую дзяўчынку, што плача.

Арыгінальнае фота вось:

John Moore / Getty Images / AFP

Дзяўчынку сфатаграфаваў 12 чэрвеня на мексіканска-амерыканскай мяжы Джон Мур, у момант, калі яе маму, нелегальную імігрантку, затрымала і абшуквае паліцыя.

Жанчына расказала фатографу, што яе дачцэ два гады і яны ўдваіх прыехалі з Гандураса. Паводле яе слоў, яны дабіраліся да ЗША больш за месяц, пераадолеўшы каля двух з паловай тысяч кіламетраў. Калі жанчыну затрымалі, яна трымала дачку на руках; перад ператрусам ёй загадалі апусціць дачку на зямлю, пасля чаго дзяўчынка заплакала. 

На мяжы быў створаны цэнтр утрымання мігрантаў, і дзяцей трымалі асобна ад бацькоў. Фатаграфія стала папулярнай, і выклікала абурэнне амерыканскага грамадства.

Убачыўшы адзін з гэтых здымкаў, жыхары Каліфорніі Шарлота і Дэйв Уілнэр арганізавалі ў фэйсбуку збор ахвяраванняў. Іх кампанія пад загалоўкам «Дапамажыце імігранту уз'яднацца са сваім дзіцем» стартавала 16 чэрвеня. Уілнэры планавалі сабраць некалькі тысяч даляраў, а ў выніку было сабрана некалькі мільёнаў даляраў.

Гэтыя грошы перададзеныя некамерцыйнай арганізацыі ў Тэхасе, што дапамагае нелегальным імігрантам і бежанцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930