Знайсці
21.06.2018 / 20:5618РусŁacБел

У МЗС распавялі, чаму перамовы пра спрашчэнне візавых працэдур з ЕС зацягнуліся

Беларусь працягне працу з партнёрамі з ЕС для спрашчэння ўзаемных паездак. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Як адзначыў Анатоль Глаз, Беларусь не першы год вядзе працу па заключэнні пагаднення пра спрашчэнне візавых працэдур з ЕС. Праектам гэтага дакумента прадугледжваецца зніжэнне кошту шэнгенскіх віз да 35 еўра, выдача бясплатных віз асобным катэгорыям грамадзян (удзельнікам культурных, навуковых, гуманітарных праграм), агулам спрошчаны парадак падачы дакументаў. Аднак, паводле слоў Анатоля Глаза, перамоўны працэс сапраўды зацягнуўся.

«Нашы партнёры выказалі шэраг патрабаванняў, якіх няма ў аналагічных пагадненнях ЕС, напрыклад, з Арменіяй або Азербайджанам. У прыватнасці, пра неабходнасць падачы дакументаў выключна праз візавыя цэнтры, што, вядома, прывядзе да падаражання візавых працэдур», — сказаў ён.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930