Знайсці
21.06.2018 / 17:335РусŁacБел

Полацкія настаўнікі атрымлівалі зарплату за неіснуючыя факультатывы

У Полацку ў дачыненні да дырэктара і педагогаў адной са школ распачалі 7 крымінальных спраў пра махлярства і злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, паведамляе УСК па Віцебскай вобласці.

Высветлена, што дырэктар, яго намеснік і асобныя настаўнікі ў 2015/2016 і 2016/2017 навучальных гадах завышалі сабе педагагічную нагрузку шляхам ўключэння ў працэс навучання вучняў, якія ў рэчаіснасці школу не наведвалі. Акрамя таго, у журналы індывідуальных і групавых навучальных заняткаў уносіліся звесткі пра нібыта наведванні вучнямі факультатыўных заняткаў. Пасля даныя з журналаў уключаліся ў табелі ўліку працоўнага часу, па якіх неабгрунтавана налічвалася і выплачвалася заработная плата.

Такім чынам, настаўнікі налічылі сабе больш за 24 тысячы рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера