Знайсці
21.06.2018 / 16:5039РусŁacБел

Міліцыя прапануе ўвесці крымінальную адказнасць за калекцыянаванне дзіцячага порна

Сёння ў Мінску праходзіць пасяджэнне калегіі Міністэрства ўнутраных спраў. Асноўнае пытанне парадку дня — павышэнне эфектыўнасці работы па прафілактыцы, выяўленні і недапушчэнні здзяйснення злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх. Пра вынікі сустрэчы піша прэс-служба МУС.

За апошнія шэсць гадоў колькасць злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 166—170 Крымінальна кодэкса Рэспублікі Беларусь, павялічылася практычна ў 16 разоў. Колькасць пацярпелых дзяцей — амаль у 4 разы. Па выніках пяці месяцаў 2018 года праблема працягвае захоўваць сваю актуальнасць. Колькасць дзяцей, якія пацярпелі ад злачынных дзеянняў педафілаў, павялічылася ў параўнанні з мінулым годам у 1,5 разу, а падазраваных — у 1,7 разу. Колькасць выяўленых злачынстваў вырасла ў 1,4 разу.

Значная доля падобных злачынстваў здзяйсняецца бацькамі, апекунамі, а таксама педагогамі, медыцынскімі работнікамі, чыя дзейнасць звязана са стасункамі з дзецьмі. Латэнтнасць з'явы дазваляе педафілам і іх ахвярам доўгі час заставацца не ў полі зроку праваахоўных органаў.

Для эфектыўнага процідзеяння замаху на палавую свабоду непаўналетніх неабходны сістэмны падыход, які прадугледжвае комплекс арганізацыйных і практычных мер з прыцягненнем усіх зацікаўленых ад дзяржаўных органаў. У прыватнасці, наспела неабходнасць увядзення крымінальная адказнасці за грумінгавыя злачынствы — псіхалагічную падрыхтоўку і схіленне дзяцей да сэксуальных адносін пры дапамозе сеткі Інтэрнэт, а таксама калекцыянаванне дзіцячай парнаграфіі, то бок захоўванне без мэты збыту. Цяпер прапрацоўваецца пытанне аб ўнясенні ў заканадаўства адпаведных змяненняў і дапаўненняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930