Даслаць навіну
Знайсці
21.06.2018 / 16:16 36

«Шикарный перс, невероятно трусливый и беззащитный»: чаму я не ведаю, як размаўляць з людзьмі, якія так гавораць

Піша ў сябе ў фэйсбуку Стась Карпаў.

Дачы — такое, ведаеце, месца, дзе можна сустрэць. Сёння я сустрэў «далёкую суседку». Жанчыну каля 70-ці. Яна спытала пра нашага ката, які здрыснуў у невядомым кірунку (знайшоўся), а пасля сказала: «У нас, знаете лі, был шікарный перс, невероятно труслівый і беззащітный…» — сказала такім пявучым, прыгожым, пастаўленым голасам. І я зразумеў, што не слухаю яе. Я думаў: як мне адказваць гэтай жанчыне. Як з ёй гаварыць?

Для мяне прасцей размаўляць з дзядзям Васем праз дарогу, які на пытанне «Ці не бачылі вы ката?» адказаў бы: «Не. А чо, з'**ся (збег)? Убачу — прынясу».

А як размаўляць з жанчынай з доўгай шыяй, жэстыкуляцыяй, паставай балерыны — у якой быў «шікарный перс»?

Я не ведаю, як з такімі людзьмі размаўляць. У іх усё прыгожае, але чужое. Выбар тэм, інтанацыя, спосаб складання сказаў.

Калі завесці размову пра Крым — то не дай бог, каб такі чалавек быў з табой не згодны.

Я бачыў адну такую жанчыну. Яна прыехала з Канады. Такая ж прыгожая ў свае гады. Такая ж з «шікарнымі персамі, восторженнымі отзывамі, неізбывнымі печалямі, пікантнымі подробностямі» — ну отэта от…

Пра Пуціна яна казала «восторженно», духоўнасць яна азначала як «ісконную і всепронікающую».

І такому чалавеку нельга сказаць, каб ён рот заваліў і каб башкой падумаў.

Гэты піцерскі пранонс, гэтыя маналогі, якія засталіся на языку пасля перажоўвання Булгакава, — яны адразу страляюць мне ў галаву. Я баюся такіх людзей. Я люблю людзей, якія п'юць гарэлку, шмат смяюцца і ўмеюць лаяцца. Так, сярод апошніх шмат быдла. Але правільна казаць: таксама шмат быдла.

Стась Карпаў

2
Аналитик / адказаць
23.06.2018 / 12:06
Какая-то пропаганда колхозничества и просточковости. А потом удивляетесь, что мову некоторые ассоциируют с этими "качествами".
1
Мікола / адказаць
23.06.2018 / 18:12
Пытаньне такое: Як гаварыць з людзьмі якія балтаюць словамі без сэнсу? Адказ такі, таксама балтаць калі Вы маеце на гэта здольнасьць, інакш прасіць каб яны гэта яшчэ раз сказалі на літаратурнай беларускай мове.
0
пытанне / адказаць
23.06.2018 / 21:56
Стась Карпаў, а пра "шікарный перс, невероятно труслівый і ..." дакладна так цёця гаварыла, а не прыдумка? Такая парадаксальнакрэатыўная асоба ап'яніт больш, чым любы алкаголь. Адразу вясёлы настрой і будзённая рэчаіснасць- у прыгожыя фарбы. Гэта ж не яна любіць Пуціна? Такая не можа любіць ні Пуціна, ні Лукашэнку. Думаю, што хутчэй Навухаданасора ці Тамерлана. Малайчына, адным словам,- у 70 гадоў так абваражыцельна і весела із'ясняцца!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31