Знайсці
21.06.2018 / 07:441РусŁacБел

Сёння адбудзецца ўрачыстае адкрыццё стадыёна «Дынама»

Сёння ў Мінску адбудзецца ўрачыстае адкрыццё абноўленага стадыёна «Дынама». Перад гледачамі выступяць вядомыя беларускія выканаўцы, сярод якіх Анатоль Ярмоленка, Тэа, Ганна Благава, Вікторыя Алешка, а таксама ўзорна-паказальны аркестр Міністэрства абароны, Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, паведамляе БелТА.

Пройдзе лёгкаатлетычная эстафета, сімвалічны старт забегу дадуць прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый Себасцьян Коэ і алімпійская чэмпіёнка ў бегу на 100 м Юлія Несцярэнка.

Затым пройдзе футбольны матч зборнай каманд мінскага і брэсцкага «Дынама» са зборнай клубаў чэмпіянату Беларусі.

У ім возьмуць удзел Аляксандр Глеб, Максім Бардачоў, Дзяніс Шчарбіцкі, Міхаіл Гардзяйчук. Каментатарам матча выступіць вядомы беларускі журналіст Уладзімір Навіцкі.

Завершыць ўрачыстыя мерапрыемствы, што пачнуцца а 19-й, адкрыцця феерверк.

Не выключана, што ў адкрыцці возьме ўдзел Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930