Знайсці
20.06.2018 / 18:2310РусŁacБел

Канапацкая спыніла супрацоўніцтва са сваім памочнікам Дзянісам Ціханенкам? Разбіраемся

Тыдзень таму цяперашні старшыня АГП Анатоль Лябедзька ў інтэрв’ю «Беларускаму партызану» паведаміў: «Ганна Канапацкая зрабіла заяву, што прыпыніла супрацоўніцтва са сваім галоўным стратэгам і памочнікам Дзянісам Ціханенка. Пра гэта яна заявіла публічна. Было шмат крытыкі, шмат чаго пісалася на яе старонцы ў сацыяльных сетках, Ганна не магла гэта растлумачыць».

Ціханенка быў з Канапацкай у камандзе ад моманту абрання апошняй дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў. Летась Канапацкая і Ціханенка абвесцілі аб стварэнні грамадзянскай кампаніі «Наперад, Беларусь!»

Праўда, кіраўніцтва АГП заявіла, што гэта супярэчыць статуту партыі. Усю адказнасць на сябе ўзяў Дзяніс Ціханенка, які ў кастрычніку 2017 напісаў заяву аб выхадзе з АГП. Ганна Канапацкая застаецца ў шэрагах партыі.

Мы спыталіся ў Дзяніса Ціханенкі, ці адпавядаюць словы Лябедзькі праўдзе: «Не адпавядае — гэта чарговая хлусня Лябедзькі. Яму патрэбныя толькі скандалы. Я лічу ніжэй за сваю годнасць рэагаваць на гэта. Гаворка была аб тым, што я не буду весці сацсеткі Канапацкай. Бо гарачыя галовы АГП і ў гэтым мяне абвінавачвалі», — сказаў Ціханенка.

Ён працягвае з’яўляцца памочнікам дэпутата, атрымоўвае заробак.

Ганна Канапацкая паведаміла «Нашай Ніве», што прыпыненне супрацоўніцтва тычыцца кампаніі «Наперад, Беларусь», але Ціханенка працягвае быць яе памочнікам як дэпутата.

Дзяніс Ціханенка нарадзіўся ў 1974-м у Мінску. Па адукацыі — палітолаг. Бацька траіх дзяцей.

Канапацкая мае намер заняць пасаду старшыні АГП на з'ездзе, які адбудзецца 8 ліпеня. Яе супернікі — Васіль Палякоў і Мікалай Казлоў.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера