Знайсці
20.06.2018 / 17:366РусŁacБел

Расія хоча аднавіць выпуск украінскага самалёта

Ульянаўскі завод «Авіястар-СП» пачаў падрыхтоўку да аднаўлення вытворчасці самалёта Ан-124 «Руслан».

Вытворчасць «Русланаў» спынілася ў 2004 годзе. Іх збіралі на «Авіястары» і на ўкраінскім заводзе «Антонаў». Усяго выпусцілі 55 самалётаў Ан-124. Неаднаразова рабіліся спробы аднаўлення вытворчасці.

У прэс-службе ПАТ «Іл» (кіруючая кампанія «Авіястар-СП») адмовіліся каментаваць пытанне аб супрацоўніцтве з ГП «Антонаў» па факце аднаўлення вытворчасці АН-124 «Руслан». «На жаль, пакуль ніякіх каментароў па гэтай тэме мы не даем», — паведамілі РБК ў прэс-службе.

Выраб самалётаў Ан-124 без удзелу ўкраінскага дзяржпрадпрыемства немагчыма, заяўлялі ў адказ у «Антонаве». «Толькі распрацоўшчык самалёта «Антонаў» валодае ўсімі тэхнічнымі ведамі і неабходнай інфармацыяй пра канструкцыю, уласцівасці, рэсурсы, тэрміны службы і лётную прыдатнасць самалётаў Ан-124-100, у тым ліку даныя выпрабаванняў і аналізаў, неабходных для захавання цэласнасці канструкцыі», — патлумачылі ў прэс-службе прадпрыемства.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930