Знайсці
20.06.2018 / 17:054РусŁacБел

У Бераставіцы злавілі армяніна, які спрабаваў нелегальна правезці праз мяжу манеты часоў Рымскай імперыі

Гродзенскія мытнікі спынілі незаконны ўвоз на тэрыторыю ЕАЭС амаль 3 тыс. адзінак манет і банкнот, якія ўяўляюць культурную каштоўнасць, паведамляе сайт ведамства.

Грамадзянін Арменіі накіроўваўся на тэрыторыю ЕАЭС праз пункт пропуску «Бераставіца» з Іспаніі. Пры правядзенні мытных аперацый яго легкавы аўтамабіль накіравалі на агляд. На ім пацвердзілася наяўнасць у схованках утоенага тавару. З адмысловай канструкцыі на дне Mercedes мытнікі вынялі амаль 1000 манет і больш за 1700 банкнот розных дзяржаў і розных наміналаў, кішэнныя і наручныя гадзіннікі, медальёны і іншае.

Паводле заключэння эксперта мытнай лабараторыі, амаль усе з выяўленых прадметаў уяўляюць культурную каштоўнасць. Найбольшую каштоўнасць маюць старадаўнія манеты і банкноты часоў Рымскай імперыі і Візантыі. Сярод рарытэт — арабскія дырхемы XIII стагоддзя, кішэнныя французскія гадзіннікі канца XIX стагоддзя, еўрапейскі кашалёк, мексіканскі медальён і памятныя медалі пачатку XIX стагоддзя.

Рашэннем суда Кастрычніцкага раёна г. Гродна тавар, які незаконна перамяшчаўся праз мытную мяжу, канфіскаваны, грамадзянін Арменіі аштрафаваны на 50 базавых велічынь.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера