Знайсці
20.06.2018 / 13:0440РусŁacБел

Давыдзька пра рэстаран ля Курапатаў: «Калі не на могілках, то няхай працуюць»

Чалец Савету Рэспублікі, старшыня РГА «Белая Русь» Генадзь Давыдзька на просьбу Радыё Свабода пракамэнтаваў канфлікт вакол рэстарацыі «Паедзем паядзім», якая адкрылася за 50 мэтраў ад месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.

«Вядома, на могілках нельга будаваць такія ўстановы, дзе будуць піць, гуляць і весяліцца. Гэта на могілках. Але побач з могілкамі жыцьцё працягваецца», — сказаў Генадзь Давыдзька.

Ён кажа, што «калі рэстарацыя месьціцца на адлегласьці нават 50 мэтраў ад могілак, то няхай і будзе».

«А калі на могілках, трэба зруйнаваць, зьнішчыць. На могілках нельга весяліцца. Тады вызначайце, 55 мэтраў — гэта ўжо не на могілках, а 50 — на могілках? Колькі патрэбна?»

Паводле Давыдзькі, «больш няма палітычных падзеяў, трэба нешта рабіць, і разьдзьмуваецца гэта сытуацыя».

«Калі не на могілках, то няхай працуюць на карысьць людзям. Гэта ж ня ў цэнтры Курапатаў. Паглядзіце колькі старых могілак у нас у Менску, і каля іх на адлегласьці гатэлі стаяць з рэстарацыямі, і нічога. Я лічу, што тут няма наўмыснай зьнявагі. Таксама на Курапатах, мабыць, на віцебскіх ці на гэтых, мае родзічы ляжаць таксама. І я стаўлюся да гэтага вельмі сур’ёзна. Але рабіць з гэтага нейкі фэйк ня буду», — сказаў старшыня «Белай Русі».

Ці пойдзе Генадзь Давыдзька ў рэстарацыю «Поедем поедим»?

«Ня так часта люблю хадзіць па рэстарацыях. Але чаму б і не, калі гэта не на могілках? Нават памянуць там можна людзей».

Давыдзька таксама сказаў, што быў у Курапатах зь сябрамі «Белай Русі».

«Мы там працавалі, стараліся навесьці парадак. А там працаваць і працаваць. Там так усё забруджана. Там ёсьць што рабіць».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера