Знайсці
20.06.2018 / 12:416РусŁacБел

Юры Зісер выратаваў прэмію імя Васіля Быкава

Цырымонія ўручэння прэміі Васіля Быкава «За свабоду думкі» выдатным беларусам, якія праявілі сябе ў грамадcкай ці творчай дзейнасці на карысьць Бацькаўшчыны, адбудзецца 23 чэрвеня. Пра гэта Радыё Свабода заявіў старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

Раней наконт сёлетняга ўручэння прэміі былі сумневы, паколькі збор сродкаў на прэмію ішоў марудна.

Паводле заснавальніка руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча, аднаго з ініцыятараў стварэння прэміі імя Васіля Быкава, другі год у арганізатараў праблемы з фінансаваннем, скарачаць расходы давялося ўжо летась. У красавіку стартавала кампанія на краўдфандынгавай пляцоўцы «Талака», аднак актыўнасць аказалася невысокай.

Праект падтрымаў бізнэсовец, заснавальнік парталу TUT.by Юры Зісер, які перавёў на рахунак арганізатараў 2000 рублёў з неабходных 5000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930